Эванджэлін Лілі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эванджэлін Лілі
Дата нараджэння 3 жніўня 1979(1979-08-03)[1][2][…] (44 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёрка, мадэль, кінаактрыса, сцюард
IMDb ID 1431940
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ніколь Эванджэлін Лілі (англ.: Evangeline Lilly; 3 жніўня 1979, Форт-Саскачэван, Альберта, Канада) — канадская актрыса. Найболей вядомая дзякуючы ролі Кейт Осцін у драматычным серыяле тэлеканала ABC «Згубленыя».

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Перад тым як пачала здымацца ў «Згубленыя», Лілі працавала сцюардэсай, афіцыянткай. Для фінансавання сваёй адукацыі яна здымалася ў тэлерэкламе і займалася мадэльнай працай, хоць ніколі не лічыла сябе мадэллю.

Як мадэль яе адкрыла знакамітае мадэльнае агенцтва «Форд», менеджар якога ўбачыў Эванджелін Лілі на вуліцы горада Келоўна ў Брытанскай Калумбіі. Яна падпісала кантракт з агенцтвам і пераехала ў Ванкувер, дзе выступала на паказах мод, зарабляючы грошы на аплату вучобы на факультэце міжнародных адносін ва ўніверсітэце Брытанскай Калумбіі.

У 2003 мімаходам з'явілася ў маленькай эпізадычнай ролі школьніцы ў фільме «Фрэдзі супраць Джэйсана», таксама прамільгнула ў некалькіх эпізодах серыяла «Таямніцы Смолвіля». А ў 2004 была заўважана ў серыяле «Каралеўскі шпіталь» (Kingdom Hospital). Аднак, першая яе сапраўдная «размаўлялая» роля была ў «Згубленыя». Яе адкрыў агент Джэф Палфі, які раней працаваў у Ford Models, і згуляў важную ролю ў гэтым серыяле.

Лілі ледзь было не пазбавілася ролі Кейт Осцін у самым пачатку з-за таго, што не магла досыць хутка атрымаць працоўную візу ў ЗША. Дырэктары па кастынгу ўжо пачалі новы адбор прэтэндэнтак на гэту ролю, але ўсё ж віза была атрымана, і Эванджэлін Лілі шчасна прыехала на здымачную пляцоўку, спазніўшыся на адзін дзень.

У 2004 зарплата Ліллі складала $80,000 за эпізод. За сваю ролю ў «Згубленыя» яна была намінавана на Breakout Stars 2004 па версіі часопіса Entertainment Weekly і 14 снежня 2006 была намінавана на «Залаты глобус» як Лепшая драматычная актрыса.

Калі Лілі скончыць здымкі ў «Згубленыя», яна плануе спыніць акцёрскую дзейнасць і працягнуць сваю кар'еру ў якасці гуманітарнага працаўніка; аднак, яна не выключае вяртання да тэлебачання ў нейкі момант у будучыні.

У 2009 Эванджэлін Лілі стала рэкламным тварам кампаніі L’Oréal.[3]

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Эванджэлін Лілі была замужам за канадскім хакеістам Муры Хорнам.[4]

У 2004 на здымачнай пляцоўцы закахалася ў акцёра Дамініка Монагана, выканаўцы роля Чарлі ў серыяле «Згубленыя», і яны пачалі сустракацца. Па чутках, па хуткім часе збіраюцца пажаніцца.[5]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Evangeline Lilly // L'Encyclopédie canadienne, The Canadian Encyclopedia Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Evangeline Lilly // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.spletnik.ru/news_beauty/13210-frida-pinto-i-jevandzhelin-lilli-lica-loreal.html Архівавана 1 верасня 2009.
  4. Gould, Lara.Exclusive: I Got So Famous I Nearly Lost It, Sunday Mirror, November 19, 2006. Accessed May 26, 2008.
  5. http://www.spletnik.ru/love/14289-evandzhelin_lilli_vyxodit_zamuzh.html Архівавана 11 лютага 2012.