Томас Баес
То́мас Ба́ес | |
---|---|
Reverend Thomas Bayes | |
Дата нараджэння | 1702[1][2] |
Месца нараджэння | Лондан |
Дата смерці | 17 красавіка 1761[3] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, статыстык, клірык, філосаф |
Навуковая сфера | матэматыка |
Альма-матар | Эдынбургскі ўніверсітэт |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
То́мас Ба́ес (англ.: Reverend Thomas Bayes [beɪz]; 1702 - 17 красавіка 1761) — англійскі матэматык і прэсвітэрыянскі святар, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1742).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1702 годзе ў Лондане. Навучаўся дома, ў 1719 годзе паступіў у Эдынбургскі ўніверсітэт. Затым Баес дапамагаў бацьку праводзіць службу, а неўзабаве, у 30-х гадах, сам стаў святаром у прэсвітэрыянскай царкве. У 1752 годзе ён выйшаў у адстаўку; памёр у 1761 годзе.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Матэматычныя інтарэсы Баеса адносіліся да тэорыі імавернасцей. Ён сфармуляваў і развязаў адну з асноўных задач гэтага раздзела матэматыкі (тэарэма Баеса). Праца, прысвечаная гэтай задачы, была апублікавана ў 1763 годзе, ужо пасля яго смерці. Формула Бэйеса, якая дае магчымасць ацаніць імавернасць падзей эмпірычным шляхам, грае важную ролю ў сучаснай матэматычнай статыстыцы і тэорыі імавернасцей. Іншая буйная яго праца - "Нарысы да рашэння праблемы дактрыны шанцаў». Выкарыстоўваемая тэрміналогія: баесаўская імавернасць, баесаўская сетка даверу, баесаўская ацэнка рашэння, і г. д.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 1100.
- ↑ Thomas Bayes
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]А. А. Гусак, Г. М. Гусак, А. А. Брычыкава Даведнік па вышэйшай матэматыцы — Мн., ТетраСистемс, 2007. — С. 543.