Статыстыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Статыстыка (ад лац.: status — стан рэчаў з пункту гледжання закона) — галіна ведаў, у якой выкладаюцца агульныя пытанні збору, вымярэння і аналіза масавых колькасных ці якасных дадзеных. Статыстыка займаецца ўсімі аспектамі работы з дадзенымі, уключаючы планаванне збору дадзеных з пункту гледжання дызайну абследаванняў і эксперыментаў. Пад час аналізу дадзеных можна выкарыстоўваць адну ці абедзве статыстычныя метадалогіі — апісальная статыстыка або метад статыстычных высноў.

У Беларусі фарміраваннем афіцыйнай статыстыкі займаецца Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (Белстат).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]