Тыбр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тыбр
італ. Tevere
Выток Тыбра
Выток Тыбра
Характарыстыка
Даўжыня 405 км
Басейн 17 375 км²
Расход вады 239 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Вышыня 1268 м
 • Каардынаты 43°47′13″ пн. ш. 12°04′40″ у. д.HGЯO
Вусце Тырэнскае мора
 • Каардынаты 41°44′26″ пн. ш. 12°14′00″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Тырэнскае мора

Краіна
physical
Тыбр
Тыбр
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тыбр (іт. Tevere, лац. Tiberis) — рака на Апенінскім паўвостраве, трэцяя па працягласці сярод рэк Італіі.

Выток ракі знаходзіцца ў Апенінах, вобласць Эмілія-Раманья, даўжыня 405 км, плошча басейна каля 18 тыс. км², сярэдні расход каля 260 м³/с. Тыбр працякае праз вобласці Умбрыя і Лацыё і ўпадае ў Тырэнскае мора, утвараючы дэльту. Тыбр набыў сабе славу як рака, якая працякае праз Рым, які быў заснаваны на яе ўсходнім беразе.

Акрамя мноства сучасных канструкцый, Тыбр перасякаюць некалькі старажытных мастоў, часткова захаваныя (Мост Святога Анёла, Мульвіеў мост) ці цалкам захаваныя (мост Фабрыцыуса) з моманту сваёй пабудовы.