Тымішаарская дыяцэзія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тымішаарская дыяцэзія
лац.: Dioecesis Timisoarensis
Лацінскі абрад
Галоўны горад Тымішаара
Краіна  Румынія
Дата заснавання 5 чэрвеня 1930
Кафедральны сабор Сабор Святога Георгія
Мітраполія Бухарэсцкая архідыяцэзія
Парафій 73
Іерарх Марцін Роас
Плошча дыяцэзіі 24 755 км²
Насельніцтва дыяцэзіі 1 491 184 чал.
Колькасць каталікоў 143 748
Доля каталікоў 9,6 %
Афіцыйны сайт dioecesistm.ro
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тымішаарская дыяцэзія (лац.: Dioecesis Timisoarensis, венг.: Temesvári Római Katolikus Egyházmegye, рум.: Dieceza Romano-Catolică de Timișoara) — каталіцкая дыяцэзія лацінскага абраду з цэнтрам у горадзе Тымішаара, Румынія. Большасць вернікаў — этнічныя венгры.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя дыяцэзіі на захадзе пазначана светла-жоўтым колерам

Тымішаарская дыяцэзія (Тэмешварская па-венгерску) была заснавана 5 чэрвеня 1930 года[1]. Адначасова Бухарэсцкая архідыяцэзія атрымала статус мітраполіі і менавіта ёй была падпарадкавана ўтвораная дыяцэзія. Дыяцэзія была створана з апостальскай адміністратуры Тымішаары, створанай у 1923 годзе.

Сучасны стан[правіць | правіць зыходнік]

Дыяцэзія ахоплівае тэрыторыю румынскага Баната. З 1996 года дыяцэзію ўзначальвае біскуп Марцін Роас. Кафедральны сабор дыяцэзіі — Сабор Святога Георгія. Паводле даных на 2010 год дыяцэзія налічвала 143 748 вернікаў, 73 прыходу і 87 святароў[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]