Узяцце Ноўгарада (1067)
У 1067 годзе войскі полацкага князя Усяслава Брачыславіча Чарадзея захапілі і разрабавалі Ноўгарад. Падзея справакавала паход князёў Яраславічаў у Полацкую зямлю і папярэднічала бітве на Нямізе.
Храналогія
[правіць | правіць зыходнік]З 1044 года Полацкае княства ўзначальваў Усяслаў Брачыслававіч. Першыя два дзесяцігоддзі яго княжэння адзначыліся палітычнай стабільнасцю. З сынамі Яраслава Уладзіміравіча, Яраславічамі, якія кіравалі ў Кіеве і паўднёвых княствах, падтрымліваліся мірныя адносіны. Больш за тое, у 1060 годзе Усяслаў сумесна з імі паспяхова ажыццявіў паход на торкаў.
Аднак з адным з Яраславічам, ноўгарадскім князем Ізаславам і яго сынам Мсціславам, склаліся напружаныя адносіны. Прычынай таму стала суперніцтва за гандлёвы шлях «з варагаў у грэкі». Канкурэнцыя паміж княствамі зарадзілася яшчэ ў сярэдзіне Х стагоддзя. Полацк ляжаў на заходнедзвінскім адгалінаванні гандлёвага шляху, Ноўгарад — волхаўска-неўскім. Княствы не былі задаволены такім становішчам, бо імкнуліся да поўнага кантролю.
У 1065 годзе Усяслаў Чарадзей уварваўся ў Ноўгарадскую зямлю і няўдала атакаваў Пскоў. У адказ князь Мсціслаў Ізяславіч рушыў напярэймы палачанам, але быў разбіты. Пасля паражэння ён накіраваўся ў Кіеў, дзе запытаў дапамогу ў сваякоў. Тым часам палачане, скарыстаўшыся адсутнасцю князя ў Ноўгарадзе, у канцы 1066 і пачатку 1067 арганізавалі новы паход. Войскі Усяслава паспяхова ўзялі і разрабавалі Ноўгарад. Больш за тое, былі знятыя званы з сабора Святой Сафіі.
У гэты момант на Полацкую зямлю накіраваліся войскі князёў Яраславічаў — Ізяслава Кіеўскага, Святаслава Чарнігаўскага і Усевалада Пераяслаўскага. 3 сакавіка 1067 года бакі сустрэліся на Нямізе, дзе армія Усяслава была разбіта.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кежа, Ю.Н. Когда Волхов течёт вспять. Поход князя Всеслава на Новгород 1066 г. / Ю.Н. Кежа // Родина. – 2013 – №5. – С. 76 – 78.