Мсціслаў Ізяславіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мсціслаў Ізяславіч
Князь наўгародскі
1055 — 1067
Папярэднік: Ізяслаў Яраславіч
Пераемнік: Глеб Святаславіч
Князь полацкі
1069
Папярэднік: Усяслаў Брачыславіч
Пераемнік: Святаполк Ізяславіч
 
Веравызнанне: праваслаўе
Нараджэнне: XI стагоддзе
Смерць: 1069(1069)
Род: Рурыкавічы
Бацька: Ізяслаў Яраславіч
Дзеці: Расціслаў

Мсціслаў Ізяславіч (памёр ў 1069[1]) — князь наўгародскі ў 10541067 гадах, Полацкі ў 1069 годзе, сын Ізяслава Яраславіча.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1054 годзе, пасля смерці Яраслава Мудрага, наўгародскі князь Ізяслаў стаў вялікім князем кіеўскім, а ў Ноўгарадзе пакінуў князем свайго сына Мсціслава.

Полацкі князь Усяслаў Брачыславіч, па мянушцы Чарадзей, ў 1065 годзе здзейсніў набег на Пскоў, які пратрымаў ў аблозе, але не ўзяў, а ў 1067 годзе на беразе ракі Чарэхі ён разбіў войска князя Мсціслава Ізяславіча і заняў Ноўгарад. Ноўгарад напалову быў спалены. Усяслаў захапіў палонных і зняў з наўгародскага Сафійскага сабора званы, прыхапіўшы да сябе ў княства абразы і начынне наўгародскіх цэркваў. Пасля гэтага Мсціслаў збег у Кіеў да бацькі.

Вядома таксама, што яго бацька Ізяслаў, вярнуўшыся з Польшчы ў 1069 годзе, паслаў Мсціслава наперадзе сябе ў Кіеў, дзе Мсціслаў учыніў расправу над завадатаямі паўстання, прычым вінаватых выгнання яго бацькі Ізяслава Яраславіча перабіў альбо асляпіў.

У 1069 годзе, пасля перамогі над князем Усяславам Брачыславічам, атрымаў ад бацькі княжацкі прастол у Полацку, дзе неўзабаве і памёр[2].

Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Імя жонкі Мсціслава невядома. У яго быў па крайняй меры адзін сын:

Зноскі

  1. Татищев В. Н. История Российская — М., 1963. — Т. 2. — С. 68.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — 544 с.: іл. ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8. — С. 537

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Войтович Леонтій. Ізяславичі. Турово-Пінські князі. Четвертинські. Сокольські // Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів: Інститут українознавства ім. І.Крип'якевича, 2000. — 649 с. — ISBN 966-02-1683-1.
  • Славянская энциклопедия. Киевская Русь — Московия: в 2 т. / Автор-составитель В. В. Богуславский — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2001. — Т. 1. — 784 с. — 5000 экз. — ISBN 5-224-02249-5.
  • Рыжов К. Все монархи мира. Россия — М.: Вече, 1998. — 640 с. — 16 000 экз. — ISBN 5-7838-0268-9.