Ізяслаў Яраславіч
| Ізяслаў Яраславіч | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Яраслаў Уладзіміравіч | ||||||
| Пераемнік | Усяслаў Брачыславіч | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Усяслаў Брачыславіч | ||||||
| Пераемнік | Святаслаў Яраславіч | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Усевалад Яраславіч | ||||||
| Пераемнік | Усевалад Яраславіч | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
1024 |
||||||
| Смерць |
3 кастрычніка 1078 |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Рурыкавічы | ||||||
| Бацька | Яраслаў Уладзіміравіч | ||||||
| Маці | Інгігерда | ||||||
| Жонка | Гертруда Мешкаўна[1] | ||||||
| Дзеці | Яраполк Ізяславіч[2], Святаполк Ізяславіч і Мсціслаў Ізяславіч | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
Ізяслаў Яраславіч, у хрышчэнні Дзмітрый (1024 — 3 кастрычніка 1078) — князь тураўскі (1042—1054) і вялікі князь кіеўскі (1054—1078, з перапынкамі).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Другі або трэці сын вялікага князя кіеўскага Яраслава Уладзіміравіча. Княжыў у Тураве, напэўна, з 1042 года. У 1052 годзе, пасля смерці старэйшага брата Уладзіміра, атрымаў яшчэ і сталец у Ноўгарадзе.
Пасля смерці бацькі (1054) стаў вялікім князем кіеўскім. У 1058 годзе здзейсніў паход на вярхоўі Акі і перамог голядзь. У 1067 годзе з братамі Святаславам і Усеваладам ваяваў супраць полацкага князя Усяслава Брачыславіча, удзельнічаў у бітве на Нямізе. Падчас перамоў каля Ршы падступна захапіў Усяслава ў палон і пасадзіў у цямніцу-поруб у Кіеў. Падчас народнага паўстання ў 1068 года Ізяслаў Яраславіч сагнаны з велікакняжацкага стальца.
У 1069 годзе з дапамогай польскага караля Баляслава вярнуўся ў Кіеў, потым прагнаў Усяслава і з Полацка, пасадзіў там свайго сына Мсціслава Ізяславіча, а потым Святаполка Ізяславіча. У 1073 годзе выгнаны з Кіева сваім братам Святаславам, беспаспяхова шукаў падтрымкі ў Польшчы і Свяшчэннай Рымскай імперыі. Пасля смерці Святаслава ў 1077 годзе зноў заняў кіеўскі сталец. У Тураў на княжанне паслаў сына Яраполка Ізяславіча. Загінуў у міжусобнай вайне пад Чарнігавам.
Адзін са складальнікаў зводу законаў — Рускай праўды.
Віслыя свінцовыя пячаткі Ізяслава Яраславіча выяўлены падчас археалагічных раскопках у Ваўкавыску, Тураве, Брэсце.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 477. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Штыхаў Г. Ізяслаў Яраславіч // БЭ ў 18 т. Т. 7. Мн., 1998.