Уладзімір Іванавіч Нічыпаровіч
Уладзімір Іванавіч Нічыпаровіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 сакавіка 1900 |
Месца нараджэння | сяло Багародскае, Загорскі раён, Маскоўская вобласць |
Дата смерці | 31 студзеня 1945 |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | РСФСР |
Род войскаў | Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія і Чырвоная гвардыя |
Гады службы | 1917—1943 |
Званне |
|
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Уладзімір Іванавіч Нічыпаровіч (2 сакавіка 1900, сяло Багародскае, Загорскі раён, Маскоўская вобласць — 31 студзеня 1945) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі. Генерал-маёр (1943). Член КПСС з 1928 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Маскве. З 1917 года ў Чырвонай гвардыі, з 1918 года ў Чырвонай Арміі, удзельнік грамадзянскай вайны. З 1924 года на камандных пасадах у Беларускай ваенай акрузе. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны на фронце, камандаваў дывізіяй. Удзельнік Мінскага партыйнага падполля. З канца 1941 года ў партызанах, адзін з ініцыятараў стварэння і камандзір 208-га партызанскага палка. У красавіку — верасні 1942 года — камандзір Клічаўскага аператыўнага цэнтра. У верасні 1942 года быў адазваны ў Маскву і прызначаны намеснікам камандзіра 4-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса. У 1943 годзе быў арыштаваны. Рэабілітаваны ў 1952 годзе.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У Пружанах яго імем названа вуліца, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
- Асобы
- Нарадзіліся 2 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1900 годзе
- Памерлі 31 студзеня
- Памерлі ў 1945 годзе
- Памерлі ў Маскоўскай вобласці
- Выпускнікі Казанскага ваеннага вучылішча
- Генерал-маёры СССР
- Кавалеры ордэна Леніна
- Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- Члены КПСС
- Рэабілітаваныя ў СССР