Уладзімір Іванавіч Пашкевіч
Выгляд
Уладзімір Іванавіч Пашкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 студзеня 1963 (61 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | гісторык |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Уладзімір Іванавіч Пашкевіч (нар. 17 студзеня 1963, Мінск) — беларускі гісторык. Спецыяліст па сацыяльнаэканамічнай, палітычнай і ваеннай гісторыі Беларусі першай паловы XVIII стагоддзя[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 17 студзеня 1963 года ў Мінску[1].
Скончыў у 1988 годзе гістарычны факультэт БДУ. З 1988 года працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі: лабарант; навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі XIII—XVIII стагоддзяў, аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу; навуковы супрацоўнік аддзела крыніцазнаўства і археаграфіі; навуковы супрацоўнік аддзела спецыяльных гістарычных даследаванняў[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Напрамкі даследаванняў: сацыяльна-эканамічная гісторыя Беларусі XVIII стагоддзя, Паўночная вайна 1700—1721 гадоў[1].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Удзел у калектыўных працах
- Вялікае Княства Літоўскае: палітыка, эканоміка, культура: зборнік навуковых артыкулаў : у 2 ч. Ч. 2. Мінск, 2017.
- Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый): вучэбны дапаможнік. Мінск, 2013.
- Беларусь: Народ. Государство. Время. Минск, 2009.
- Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т. 3: Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII—XVIII стст.). Мінск, 2007
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Марозаў 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- ПАШКЕВІЧ Уладзімір Іванавіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.