Перайсці да зместу

Уладзімір Іванавіч Свінарэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Іванавіч Свінарэнка
Дата нараджэння 12 чэрвеня 1959(1959-06-12) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у

Уладзімір Іванавіч Свінарэнка (нар. 12 чэрвеня 1959, г. Палтава, УССР) — беларускі архітэктар.

Скончыў у 1981 годзе архітэктурны факультэт Палтаўскага інжынерна-будаўнічага інстытута. У 19811987 гадах працаваў архітэктарам, вядучым архітэктарам інстытута «Магілёўграмадзянпраект». У 1987 годзе прызначаны кіраўніком Архітэктурна-канструктарскай майстэрні інстытута «Магілёўграмадзянпраект». У 1990 выбраны намеснікам старшыні, начальнікам Упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Магілёўскага гарвыканкама. З 1996 года генеральны дырэктар ЗАТ «Будпраектінвест».

Член Беларускага саюза архітэктараў з 1985 года.

Пражывае ў Магілёве па вул. Арлоўскага, 17в.

Дом дзіцяці па вул. Бакуніна

Аўтар праектаў аб’ектаў: квартал жылой забудовы па вул. Грышына; квартал жылой забудовы МЖК па вул. Арлоўскага; Дом дзіцяці — усе у Магілёве.

У шлюбе з архітэктарам Валянцінай Свінарэнка.

  • Свинаренко Владимир Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)