Уладзімір Андрэевіч Маланкін
Уладзімір Андрэевіч Маланкін | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 мая 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 сакавіка 1978 (48 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Уладзімір Андрэевіч Маланкін (4 мая 1929 — 21 сакавіка 1978) — беларускі тэатральны рэжысёр, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бацька, палкоўнік Андрэй Іларыёнавіч Маланкін (нар. 1896), у гады вайны быў намеснікам камандзіра 42-га стралковага корпуса па тыле. Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга і Чырвонай Зоркі, медалём «XX гадоў РСЧА».
Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1952 годзе (курс народнага артыста БССР Дз. А. Арлова), па спецыяльнасці акцёр тэатра і кіно і быў залічаны акцёрам у трупу Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра БССР імя М.Горкага.
У 1954 годзе паступіў у Дзяржаўны інстытут мастацтваў у Маскве (курс народнага артыста СССР А. А. Папова), па спецыяльнасці рэжысёр драматычнага тэатра, які скончыў у 1959 годзе.
З 1959 па 1962 год працаваў у Латвійскім тэатры юнага гледача ў Рызе.
З 1962 па 1964 і з 1971 па 1978 гг. — рэжысёр Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра БССР імя М.Горкага. У 1965—1967 гг. — галоўны рэжысёр Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача. Адначасова з 1962 года выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (з 1967 па 1971 г. — загадчык кафедры акцёрскага майстэрства і рэжысуры).
- Асобы
- Нарадзіліся 4 мая
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 21 сакавіка
- Памерлі ў 1978 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
- Постаці Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР