Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР
Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР» | ||
---|---|---|
|
||
Краіна |
![]() |
|
Тып | ганаровае званне | |
Каму ўручаецца | дзеячам мастацтваў | |
Статус | не ўручаецца | |
Статыстыка | ||
Дата заснавання | 5 снежня 1927 |
«Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР» — ганаровае званне, якое прысвойвалася з 1934 па 1991 гг. рэжысёрам, мастакам, архітэктарам, кампазітарам, скультарам і іншым дзеячам мастацтваў за выдатныя творы мастацтва, за вялікія заслугі ў справе выхавання і падрыхтоўкі мастацкіх кадраў, а таксама за стварэнне навуковых прац у галіне мастацтваў.
Званне заслужанага дзеяча мастацтваў Беларускай ССР устаноўлена 5 снежня 1927 года і прысвойвалася СНК БССР, з 1938 года — Прэзідыумам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. Парадак прысваення быў устаноўлены Палажэннем пра ганаровыя званні Беларускай ССР, зацвержаным Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 4 ліпеня 1940.
З набыццём незалежнасці Беларусі званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР» было заменена званнем «Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі».
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 4. Графік — Зуйка / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1971. — 608 с.: іл., карты.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8. С. 552