Уладзімір Меншык
Уладзімір Меншык | |
---|---|
Vladimír Menšík | |
Імя пры нараджэнні | Уладзіслаў Меншык[1] |
Дата нараджэння | 9 кастрычніка 1929[2][3][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 29 мая 1988[2][3][…] (58 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Чэхаславакія |
Дзеці | Petr Menšík[d] і Martina Menšíková[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр |
Кар’ера | 1953—1988 |
Узнагароды | |
IMDb | 0579844 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уладзі́мір Ме́ншык (чэшск.: Vladimír Menšík; 9 кастрычніка 1929, Іванчыцы, Чэхаславакія — 29 мая 1988, Брно, Чэхаславакія) — чэшскі акцёр[9] мараўскага паходжання, вядоўца, шоўмен. Народны артыст Чэхаславакіі. Бацька актрысы і вядоўцы Марціны Меншыкавай. У тэатры гуляў вельмі мала — большасць са сваіх 150 роляў выканаў у фільмах і на тэлебачанні.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыўшы вучылішча, пэўны час працаваў на будоўлі. Пасля з другой спробы паступіў у Музычную акадэмію ў Брно, па сканчэнні ў 1953 прыйшоў працаваць у Весніцкі тэатр. Хоць там быў заангажаваны цалкам, усё ж марыў здымацца ў кіно. Упершыню паўдзельнічаў у здымках фільма «Вялікі шанец» у масоўцы. Пасля выканання ролі італьянскага механіка ў фільме «Дзядуля аўтамабіль» рэжысёра Альфрэда Радка нарэшце звярнуў на сябе ўвагу. Аднак гэта не спадабалася Эмілю Францішку Бур’яну, які недалюбліваў кінематограф, таму ў 1958 годзе Уладзімір Меншык сышоў з тэатра і падпісаў дагавор з кінастудыяй «Barrandov».
Яго кінематаграфічнае майстэрства поўнасцю раскрылася ў 50-я—60-я гады. Быў не толькі камедыйным акцёрам; бліскуча выконваў таксама трагікамічныя і нават драматычныя ролі. У 1970-х ужо граў пераважна ў камедыях, як у фільмах, так і ў казках і серыялах. З’явіўся ў сотнях тэлевізыйных перадач, зняўся ў больш чым 150 кіна- і тэлефільмах.
Цягам доўгіх гадоў цяжка хварэў на астму. Акрамя таго, шмат курыў і піў[10][11][12], што вельмі падкасіла ягонае здароўе. Апошні раз здымаўся ў тэлеперадачы «ABECEDA» ў маі 1988[11], праз два дні памёр у Брно. Пахаваны на пражскіх Альшанскіх могілках.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У ягонай роднай хаце ў Іванчыцах ўсталяваная памятная дошка і дзейнічае пастаянная выстава.
29 красавіка 2007 была ўрачыста адкрытая аглядная вежа Уладзіміра Меншыка ў Гліне[13][14][15].
У Брно існуе кавярня Уладзіміра Меншыка, якой валодае ягоны сын Петэр[16].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Уладзімір Меншык быў жанаты двойчы. З першай жонкай Верай мелі двух дзяцей — сына Пятра (1955) і дачку Уладзіміру (1957). З другой жонкай Вольгай мелі яшчэ двух — сына Яна (1962) і дачку Марціну (1965), якая таксама стала актрысай.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Нерашучы стралец» (1956) — poddůstojník
- «Дзядуля аўтамабіль» (1956)
- «Вераснёвыя ночы» (1957)
- «Шчаняты» (1957)
- «Лёгкае жыццё» (1957)
- «Падробка» (1957)
- «Канец яснавідцы» (1957)
- «Туга» (1958)
- «Аднойчы на Раство» (1958)
- «Зорка йдзе на поўдзень» (1958)
- «Сёння апошнім разам» (1958)
- «Абуджаныя» (1959)
- «Агідная панна» (1959)
- «Кароль Шумавы» (1959)
- «Галоўная перамога» (1959)
- «Даржбуян і Пандргола» (1959)
- «105% алібі» (1959)
- «Благія панядзелкі» (1960)
- «У нас у Мехаве» (1960) — šofér
- «Перажыўшы ўласную смерць» (1960)
- «Прашча» (1960)
- «Паходні» (1960)
- «Хлопец як гара» (1960)
- «Шэсце да Багародзіцы» (1961)
- «Мужчына з першага стагоддзя» (1961)
- «Лабірынт сэрца» (1961)
- «Колькі слоў трэба любові» (1961)
- «Шукаю тату» (1961)
- «Эман Фіала» (дакументальны, 1961)
- «Завея» (1962)
- «Даждлівы дзень» (1962)
- «Ганначка ідзе ў школу» (1962)
- «Пачаць спачатку» (1963)
- «Цешча» (1963)
- «Між намі, злодзеямі» (1963) — Bazan
- «Як прыйдзе кот» (1963)
- «Крэндзялёк» (1964) — Lahvička
- «Аповеды пра дзяцей» (1964)
- «Ліманадны Джо, або Конская опера» (1964)
- «Чынтамані і ліхвяр» (1964)
- «Блазнава хроніка» (1964)
- «Закон Архімеда» (1964)
- «Паклічце Марціна» (1965)
- «Цалкам змучаны хлопец» (1965)
- «Трыццаць адзін у цені» (1965)
- «Жудасная жонка» (1965)
- «Пушчык едзе ў Прагу» (1965)
- «Любоўныя прыгоды бландынкі» (1965)
- «Герой баіцца» (1965)
- «Алібі на вадзе» (1965)
- Ženu ani květinou neuhodíš (1966)
- «Забойства па-нашаму» (1966)
- «Мядовы месяц, або Яшчэ не, Яўжэн!» (тэлевізыйны фільм, 1966)
- «Голая пастушка» (1966)
- «Хто хоча забіць Джэссі?» (1966)
- «Гульня без правіл» (1966)
- Flám (1966)
- «Аўтарэвю» (тэлевізыйны фільм, 1966)
- «Змова з д’яблам» (1967)
- «Злачынства і хітрасць 1» (тэлевізыйны фільм, 1967)
- «Абсалютна сакрэтныя прэм’еры» (1967)
- «Маркета Лазарава» (1967)
- «Клетка для дваіх» (1967)
- «Калі ж свята Дамініка» (1967)
- «Хэпі энд» (1967)
- «Усе добрыя суайчыннікі» (1968)
- «Крэматар» (1968)
- «Рапарт» (тэлевізыйны фільм, 1968)
- «Труну ва сне ўбачыўшы» (1968)
- «Нашая шалёная сямейка» (1968)
- «Маратон» (1968)
- «Грэшныя людзі горада пражскага» (тэлевізыйны серыял, 1968)
- «Багавуш» (тэлевізыйны фільм, 1968)
- «Шэсць чорных дзяўчынак, або Чаму знік Заяц» (1969)
- «Светачы» (1969)
- «Радасці бацькі Айчыны» (1969)
- Přehlídce velím já (1969)
- «Цнатлівасць і крымінал» (1969)
- «Адважная ледзі» (1969)
- «Забойства інжынера Чорта» (1970)
- «Рэквіем па рыцарах» (1970)
- «Радуз і Магулена» (тэлевізыйны фільм, 1970)
- «Спадарожніца прыгожага драгуна» (1970)
- «Спадару, вы ўдава!» (1970)
- «На камеце» (1970)
- «Лук каралевы Дароткі» (1970)
- «Жанчыны ў афсайдзе» (1971)
- «Туга Шэрлака Холмса» (1971)
- «Саламяны капялюш» (1971)
- «Пяць мужчын і адно сэрца» (1971)
- «Дзе сонца не ходзіць» (тэлевізыйны фільм, 1971)
- «Ф.Л. Век» (тэлевізыйны сэрыял, 1971)
- «Дзяўчына на мятле» (1971)
- «Залатое вяселле» (1972)
- «Радэа» (1972)
- «Рабаўнік Легенда» (1972)
- «Аферы маёй жонкі» (1972)
- «Ордэр на арышт каралевы» (1973)
- «Тры арэшкі для Папялушкі» (1973)
- «Апошні бал на рожнаўскім басейне» (1974)
- «Як утапіць доктара Мрачка» (1974)
- «Ці падыходзім мы адзін аднаму, любы?» (1974)
- «Жыла-была адна хата» (тэлевізыйны серыял, 1974)
- «Так пачынаецца каханне…» (1975)
- «Родзіч» (тэлевізыйны фільм, 1975)
- «Памаранчавы хлопчык» (1975)
- «Купанне жарэбчыкаў» (1975)
- «Мой брацік мае найлепшага браціка» (1975)
- «Поле» (1975)
- «Два чалавекі пачынаюць наступ» (1975)
- Parta hic (1976)
- «Наш дзядуля Ёзэф» (1976)
- «Бурлівае віно» (1976)
- «Заўтра ўстану і абваруся гарбатай» (1977)
- «Як абудзіць прынцэсу» (1977)
- «Чаму б не дадаць шпінату» (1977)
- «Ікарава падзенне» (1977)
- «Жанчына за пультам» (1977)
- «Залатыя вугры» (тэлевізыйны фільм, 1978)
- «Скандал у бары Гры-Гры» (1978)
- «Прынц і Вячэрняя зорка» (1978)
- «Не чапайце яго, няхай баіцца» (1978)
- «Пагроза» (1978)
- «Брат на ўсе грошы» (1978)
- «Цудоўныя мужчыны з камерай» (1978)
- «Каханне між кроплямі дажджу» (1979)
- «Крохкія ўзаеміны» (1979)
- «Арабела» (тэлевізыйны серыял, 1979)
- «Злачынства на пошце» (тэлевізыйны серыял, 1980)
- «Саспелае віно» (1981)
- «Выходныя без бацькоў» (1981)
- «Зялёная хваля» (1982)
- «Развод дык развод» (1982)
- «Наведнікі» (тэлевізыйны серыял, 1983)
- «Лятаючы Чэстмір» (тэлевізыйны серыял, 1983)
- «Як князь Роган» (тэлевізыйны фільм, 1983)
- «Пералётныя птушкі» (тэлевізыйны фільм, 1983)
- «Паўдома без жаніха» (1984)
- «Як ствараецца смех» (1984)
- «Дзеці заўтра» (1984)
- «Маладое віно» (1986)
- «Добрыя галубы вяртаюцца» (1987)
- Hurá za ním (1988)
Аўтар сцэнарыя
[правіць | правіць зыходнік]Спявак
[правіць | правіць зыходнік]- 1958 — «Зорка йдзе на поўдзень»
- 1959 — «Даржбуян і Пандргола»
- 1960 — «Прашча»
- 1968 — «Ах, тая вайна» (тэлевізыйны фільм)
Зноскі
- ↑ Stálá expozice Vladimíra Menšíka (чэшск.)(недаступная спасылка). Kulturní a informační centrum Ivančice (30 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2018. Праверана 6 ліпеня 2018.
- ↑ а б Vladimír Menšík // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ Evidence zájmových osob StB
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б Vědecká knihovna v Olomouci Vladimír Menšík // REGO Праверана 1 красавіка 2024.
- ↑ Menšík, Vladimír, 1929-1988 // Olomouc City Library regional database Праверана 26 верасня 2024.
- ↑ BillionGraves — 2011.
- ↑ Vladimír Menšík (чэшск.). osobnosti.cz (17 студзеня 2010).
- ↑ Hana Höschlová. Vladimír Menšík: Umíral a neviděl barvy…(чэшск.) // Blesk. — 2006-03-10. — ISSN 1213-8991. Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2007.
- ↑ а б Menšíková, Martina. Vladimír Menšík: Boj s alkoholem prohrával (чэшск.)(недаступная спасылка) (8 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2008. Праверана 6 ліпеня 2018.
- ↑ Vladimír Menšík(чэшск.) // Reflex. — 1999-12. — № 51. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2008.
- ↑ Prvbí den otevření (чэшск.). Obec Hlína (8 студзеня 2008).
- ↑ Rozhledna Vladimíra Menšíka (чэшск.)(недаступная спасылка). Turistik.cz (8 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2007. Праверана 6 ліпеня 2018.
- ↑ Z věže Vladimíra Menšíka uvidíte i Alpy (чэшск.). Centrum.cz (8 студзеня 2008).(недаступная спасылка)
- ↑ Petr Menšík Kavárna Vladimíra Menšíka (чэшск.). Royal menu (8 студзеня 2008).(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Osobnosti — Česko : Ottův slovník. — Praha: Ottovo nakladatelství, 2008. — С. 456—457. — ISBN 978-80-7360-796-8.
- TOMEŠ, Josef, a kol. Český biografický slovník XX. století. — Praha; Litomyšl: Paseka; Petr Meissner, 1999. — Т. II. díl : K–P. — С. 376. — ISBN 80-7185-246-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія і фільмаграфія (чэшск.) // Kinobox.cz
- Чэшска-славацкая фільмавая база (чэшск.)
- Уладзімір Меншык на сайце «Internet Movie Database» (англ.)