Уладзімір Паўлавіч Дзямідчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Паўлавіч Дзямідчык
Дата нараджэння 1930
Месца нараджэння
Дата смерці 3 верасня 1977(1977-09-03)
Род дзейнасці арабіст
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Альма-матар

Уладзімір Паўлавіч Дзямідчык (1930, г. Барысаў, БССР — 3 верасня 1977) — таджыкскі вучоны-арабіст, доктар філалагічных навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Барысаве. Скончыў усходні факультэт Ленінградскага ўніверсітэта (1954). Патрапіў на працу ў Душанбэ. Працаваў выкладчыкам у Таджыкскім універсітэце. Паралельна працаваў у Інстытуце ўсходазнаўства Акадэміі навук Таджыкскай ССР. Чытаў лекцыі ва ўніверсітэтах Сірыі, Егіпта, Ірака, Палесціны, Іарданіі, Судана, Лівана. Вучоны рыхтаваў аспірантаў, дапамагаў у вывучэнні нацыянальных літаратурных помнікаў.

Стварыў «Падручнік арабскай мовы» (1958), «Нарыс сучаснай арабскай літаратуры» (1965). Выдаў кнігу па суданскай паэзіі XX стагоддзя: «Суданская паэзія XX ст.» (Душанбэ, 1972).

Займаўся рукапісамі арабскіх філосафаў, географаў і падарожнікаў, перакладаў іх тэксты на рускую мову. Пісаў вершы, апавяданні.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]