Ульрыксдаль
Славутасць | |
Ульрыксдаль | |
---|---|
59°23′25″ пн. ш. 18°01′01″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | архітэктура барока[d] |
Архітэктар | Hans Jacob Kristler[d] |
Дата заснавання | 1645 |
Матэрыял | прыродны камень[d] |
Сайт | royalpalaces.se/e… (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Палац Ульрыксдаль (шведск.: Ulriksdals slott) — адзін з дзесяці каралеўскіх палацаў Швецыі, размешчаны каля Стакгольма, на тэрыторыі камуны Сольна. Знаходзіцца на заходнім узбярэжжы Балтыйскага мора, на поўнач ад цэнтральнай часткі Стакгольма. З 1994 года ўваходзіць у склад нацыянальнага парку Экапаркен. У комплекс уваходзяць таксама парк гаючых зёлак, аранжарэя з размешчаным у ёй скульптурным музеем, палацавая капэла і найстарэйшы ў Швецыі тэатр у стылі ракако Канфідэнсен, адкрыты ў 1753 годзе. Тэатр гэты і дагэтуль з’яўляецца адной з вядучых у Швецыі тэатральных арэн, на якой можна ўбачыць пастаноўкі розных опер, балета, тэатральных паказаў. У палацавай стайні знаходзіцца святочная карэта шведскай каралевы Крысціны. У палацавым парку часта спыняўся кароль Карл XVI Густаў для жывапісу.
Палац быў пабудаваны ў 1643—1645 гадах для маршала Якаба дэ ла Гардзі і першапачаткова насіў імя «Якабсдаль». У 1684 годзе атрымаў сваё цяперашняе імя ў памяць пра брата караля Карла XI. Ва Ульрыксдалі жыў шведскі кароль Густаў VI Адольф.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.