Якаб Понтусан Дэлагардзі
Якаб Понтусан Дэлагардзі граф Лекё шведск.: Jakob Pontusson De la Gardie greve av Läckö | |||
![]() | |||
Партрэт з Нацыянальнага музея Швецыі | |||
| |||
---|---|---|---|
1622—1628 | |||
Папярэднік | - | ||
Пераемнік | Густаў Хорн | ||
Дзейнасць | палітык, землекарыстанне, ваенны | ||
Нараджэнне | 20 чэрвеня 1583[1][2] | ||
Смерць | 12 жніўня 1652[1] (69 гадоў) Стакгольм | ||
Род | Дэлагардзі | ||
Бацька | Понтус Дэлагардзі[d] | ||
Маці | Сафія Гансдотэр[d] | ||
Жонка | Эба Брагэ[d] | ||
Дзеці | Магнус Габрыэль Дэлагардзі, Марыя Сафія Дэлагардзі[d], Аксель Юліус Дэлагардзі[d], Якаб Казімір Дэлагардзі[d], Понтус Фрэдрык Дэлагардзі[d], Ebba Margareta, Grevinna De la Gardie[d] і Крысціна Кацярына Дэлагардзі[d] | ||
Ваенная служба | |||
Прыналежнасць | ![]() | ||
Род войскаў | інфантэрыя | ||
Званне | фельдмаршал | ||
Бітвы | Паход Дэлагардзі | ||
Граф Якаб Понтусан Дэлагардзі (шведск.: Jakob de la Gardie; 20 чэрвеня 1583, Рэвель — 12 жніўня 1652, Стакгольм) — шведскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, актыўны ўдзельнік падзей Смутнага часу (гл. паход Дэлагардзі). У 1620 годзе ганараваны званнем фельдмаршала. Старэйшы сын — Магнус Габрыэль Дэлагардзі, рыксканцлер Швецыі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 20 чэрвеня 1583 года ў Рэвелі ў сям'і Понтуса Дэлагардзі (1520—1585), шведскага палкаводца і дыпламата французскага паходжання.
У лютым 1609 года ўзначальваў пятнаццацітысячны дапаможны атрад, адпраўлены шведскім каралём Карлам IX на дапамогу Васілю Шуйскаму супраць польска-літоўскіх войскаў. Разам з войскамі пад камандаваннем Міхаіла Скапіна-Шуйскага разбіў польска-літоўскія войскі каля Цверы, вызваліў Троіцкую лаўру. У сакавіку 1610 года ўвайшоў у Маскву. Быў разбіты пры Клушыне і вымушаны быў адступіць. У 1610 годзе аблажыў Ціхвінскі манастыр, пратрымаўшы яго да 1613 года. Узначальваў шведскае войска ў бітве пад Бронніцай, удзельнічаў у аблозе Пскова ў 1615 годзе. У 1617 годзе ўдзельнічаў у заключэнні Сталбоўскага міру.
З 1619 года шведскі намеснік у Рэвелі, з 1622 года генерал-губернатар Лівоніі. У 1632—1644 гадах член рэгенцкага савета пры каралеве Крысціне. Атрымаў ад караля ў леннае валоданне вобласць вакол замка Лескё, які значна перабудаваў. Памёр 12 жніўня 1652 года ў Стакгольме. У яго гонар названы горад Якабстад.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Jakob P. De la Gardie — 1917.
- ↑ Jacob Pontusson, count de la Gardie // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #143454153 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Сюрьё В.-М. Якоб Де ла Гарди // Сто замечательных финнов. Калейдоскоп биографий = 100 suomalaista pienoiselämäkertaa venäjäksi / Ред. Тимо Вихавайнен (Timo Vihavainen); пер. с финск. И. М. Соломеща. — Хельсинки: Общество финской литературы (Suomalaisen Kirjallisuuden Seura), 2004. — 814 с. — ISBN 951-746-522-X.. — Электронная версия книги на сайте Финского биографического общества. — Архивировано из первоисточника 18 декабря 2012. Проверено 27 декабря 2012.
- Кобзарева Е.И. Шведский военачальник Я.П. Делагарди в России "Смутного времени" // Новая и новейшая история. — 2006. — № 3. — С. 170 - 184.