Ум-ан-Намль
Выгляд
Ум-ан-Намль | |
---|---|
ар. جزيرة أم النمل | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 0,63 км² |
Найвышэйшы пункт | 2,7 м |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
29°23′01,50″ пн. ш. 47°52′04,40″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Персідскі заліў |
Краіна | |
Ум-ан-Намль (араб. جزيرة أم النمل) — востраў у Персідскім заліве каля горада Кувейт. Плошча — 0,63 км².
Востраў знаходзіцца пры ўваходзе ў бухту Аль-Хішан за 550 м ад мацерыковай зямлі. Суша складзена з асадкавых парод. Найбольшая вышыня — 2,7 м над узроўнем мора. Паверхня пустынная з рэдкімі купкамі ксерафітаў. Увесну на ім спыняюцца пералётныя птушкі. У паўночна-ўсходняй частцы месціцца маяк.
Ум-ан-Намль знакаміты археалагічнымі знаходкамі рэчаў ад пачатку бронзавага веку да ранняй мусульманскай культуры. Мяркуецца, што на востраве ў старажытнасці знаходзілася гарадское паселішча.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- جزيرة (أم النمل) الكويتية.. غنى أثري وحضاري شاهد على تاريخ
- Topography Of Kuwait Архівавана 8 кастрычніка 2021.