Ксерафіты
Jump to navigation
Jump to search
Ксерафіты (ад стар.-грэч.: ξερός — сухі і φυτόν - расліна) — расліны сухіх месцаў, здольныя пераносіць працяглую засуху («засухаўстойлівыя»).
Ксерафіты складаюць тыповую флору пустыняў і паўпустынь, звычайныя для марскіх узбярэжжаў і ў пясчаных дзюнах.
Такія расліны розным чынам адаптаваныя да засушлівых умоў, у якіх яны растуць. Некаторыя перажываюць экстрэмальныя перыяды ў выглядзе насення і спораў, якія пасля выпадзення дажджу могуць прарастаць; новыя расліны часам за чатыры тыдні паспяваюць вырасці, зацвісці і даць насенне, якое будзе знаходзіцца ў стане спакою да наступнага дажджлівага перыяду; да такіх раслін, напрыклад, адносіцца эшольцыя каліфарнійская (Eschscholzia californica).
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.543