Універсітэт Васэда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Універсітэт Васэда
яп.: 早稲田大学
Выява лагатыпа
Міжнародная назва Waseda University
Дэвіз Незалежнасць навучання
Заснаваны 1882
Тып прыватны
Прэзідэнт Кацухіка Сірай
Студэнты 47 094[1]
Размяшчэнне Токіа, Сіндзюку
Кампус Гарадскі
Сайт Універсітэт Васэда
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт Васэда — адзін з двух найбольш прэстыжных прыватных універсітэтаў Японіі (другі - Універсітэт Кэё). Размешчаны ў паўночнай частцы такійскага раёна Сіндзюку.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт Васэда быў заснаваны ў 1882 годзе вучоным і палітыкам перыяду Мэйдзі з самураем Окумай Сігэнобу. У 1902 годзе ён атрымаў статус універсітэта. Большая частка будынкаў была разбурана падчас бамбардзіровак Токіа ў заключны перыяд Другой сусветнай вайны, але ўніверсітэт быў адноўлены і зноў адкрыўся ў 1949 годзе.

Сярод найбольш знакамітых факультэтаў Універсітэта Васэда - філалагічны. Сярод яго выпускнікоў знакамітыя аўтары Харукі Муракамі і Маці Тавара.

Сем японскіх прэм'ер-міністраў пасляваеннага перыяду скончылі менавіта Універсітэт Васэда: Тандзан Ісібасі (1956-1957), Набору Такэсіта (1987-1989), Тосікі Кайфу (1989-1991), Кэйдза Абуці (1998-2000), Ёсіра Моры (2000-2001 ), Ясуа Фукуда (2007-2008) і Ёсіхіка Нода (2011 -).

Зноскі

  1. https://waseda.app.box.com/s/hgti6mqo3w5uu50x2joz71x7vel4pnic Праверана 22 ліпеня 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]