Ясуа Фукуда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ясуа Фукуда
яп.: 福田康夫
91-ы прэм’ер-міністр Японіі
26 верасня 2007 — 24 верасня 2008
Папярэднік Сіндза Абэ
Пераемнік Таро Асо
сакратар Кабінета міністраў Японіі[d]
27 кастрычніка 2000 — 7 мая 2004
Папярэднік Hidenao Nakagawa[d]
Пераемнік Хіраюкі Хасода[d]
Член Палаты прадстаўнікоў Японіі[d]
19 лютага 1990 — 16 лістапада 2012
Minister of State for Gender Equality[d]
22 верасня 2003 — 7 мая 2004
Пераемнік Хіраюкі Хасода[d]

Нараджэнне 16 ліпеня 1936(1936-07-16)[1][2] (87 гадоў)
Бацька Takeo Fukuda[d]
Маці Mie Fukuda[d]
Жонка Kiyoko Fukuda[d]
Дзеці Tatsuo Fukuda[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, эканаміст
Узнагароды
ордэн Заслуг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ясуа Фукуда (яп.: 福田 康夫、ふくだ やすお, нар. 16 ліпеня 1936, Такасакі, прэфектура Гуму) — 91-ы прэм'ер-міністр Японіі з 26 верасня 2007, пераемнік Сіндза Абэ. Старэйшы сын Такэа Фукуда (1905—1995), прэм’ер-міністра ў 1976—1978 (першы ў гісторыі Японіі выпадак, калі гэты пост займаюць бацька і сын).

Скончыў такійскі Універсітэт Васэда. У 1959—1976 гг. працаваў у нафтаперапрацоўчай кампаніі. У 1977—1978 гг. узначальваў сакратарыят прэм’ер-міністра Такэа Фукуды, затым на працягу 1979—1989 гг. быў асабістым сакратаром бацькі, які выйшаў у адстаўку. У 1995—1996 гг. — парламенцкі намеснік міністра замежных спраў. Затым займаў розныя партыйныя пасады ў Ліберальна-дэмакратычнай партыі.

Лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі з 23 верасня 2007 г. (змяніў Абэ на гэтай пасадзе). Зацверджаны Палатай прадстаўнікоў 25 верасня з перавагай больш 100 галасоў, хоць Палата дарадцаў падтрымала іншую кандыдатуру — Ітыры Адзавы. Па японскіх законах галасаванне Палаты прадстаўнікоў мае перавагу, таму менавіта Фукудзе імператар 26 верасня даручыў сфармаваць урад.

Кабінет Фукуды па складзе практычна ідэнтычны ўраду Абэ.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]