Упсальская архідыяцэзія
Архідыяцэзія Упсалы | |
---|---|
Archidioecesis Upsaliensis | |
Галоўны горад | Упсала, Швецыя |
Краіна | Швецыя |
Дата заснавання | 1 жніўня 1164 |
Дата скасавання | 1 жніўня 1557 |
Кафедральны сабор | Сабор святога Лаўрэнція |
Тытул іерарха | Roman Catholic archbishop of Uppsala[d] |
Карта |
Упсальская архідыяцэзія (лац.: archidioecesis Upsaliensis) — ліквідаваная архідыяцэзія Рымска-Каталіцкая царква з цэнтрам Упсала, Швецыя. Архідыяцэзія Упсалы распаўсюджвала сваю юрысдыкцыю на ўсю тэрыторыю Швецыю і частку тэрыторыі сучаснай фінляндыі. У мітаполію Упсалы ўваходзіла дыяцэзія Аба. Кафедральным саборам архідыяцэзіі Упсалы была царква святога Лаўрэнція.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Асноўная старонка: Спіс архібіскупаў Упсалы
У другой палове XI стагоддзя была створана дыяцэзія Упсалы, якая была выдзелена з архідыяцэзіі Гамбурга-Брэмена (сёння — Гамбургская архідыяцэзія). Першапачаткова дыяцэзія Упсалы уваходзіла ў мітраполію Гамбурга-Брэмена. У 1104 годзе епархія Упсалы увайшла ў мітраполію Лунда, Швецыя. У 1134 годзе у дыяцэзію Упсалы была ўключана частка дыяцэзіі Сігтуны. У 1152 годзе кардынал Нікалас Брэйспір (будучы Рымскі Папа Адрыян VI) наведаў Швецыюі правёў ў горадзе Лінчэпінг Сінод мясцовай шведскай царквы. У 1164 Рымскі Папа Александр ІІІ узвёў дыяцэзію Упсалы ў ранг архідыяцэзіі.
У 1284 годзе пачалося будаўніцтва сабора святога Лаўрэнція, які быў асвечаны ў 1425 годзе.
Апошнім архібіскупам Упсальскай архідыяцэзіі, які знаходзіўся ў зносінах са Святым Прастолам, быў Олаф Магнус. У 1523 годзе ён быў пасланы каралём Густавам I Вазам у Рым, адкуль ён пасля ўзмацнення ў Швецыі Рэфармацыі болш ужо не вярнуўся. Пасля яго смерці 1 жніўня 1557 года Упсальская архідыяцэзія была ліквідавана Святым Прастолам.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Catolic Encyclopedia(недаступная спасылка) (англ.)