Урадлівы паўмесяц
Выгляд
Урадлівы паўмесяц | |
---|---|
Названа ад | crescent moon[d] і урадлівасць глебы |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Урадлівы паўмесяц — умоўная назва рэгіёна на Блізкім Усходзе, у якім у зімовыя месяцы назіраецца павышаная колькасць ападкаў. Тэрмін з'яўляецца перакладам англ.: Fertile Crescent, уведзенага ў навуковы абарот амерыканскім археолагам Джэймсам Брэстэдам каля 1900 г.
Рэгіён мае выгнутую форму. З поўдня абмежаваны Сірыйскай і паўночна-аравійскімі пустынямі, з паўднёвага захаду — Сінайскім паўвостравам, з захаду — Міжземным морам, з поўначы — хрыбтом Таўр і Армянскім нагор'ем, з усходу — гарамі Загрос.
Урадлівы паўмесяц лічыцца першым з цэнтраў, дзе зарадзілася земляробства і жывёлагадоўля. Тут з'явіліся самыя старажытныя гарадскія культуры свету (Ерыхон, Чатал-Хююк).