Ураш Нікаліч
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
14 снежня 1993[1] (30 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Сербія | |||||||||||||||||||||
Рост | 184 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 81 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | Вайводзіна | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Ураш Hiкалiч (сербск.: Урош Никoлић; нар. 14 снежня 1993, Ніш) — сербскі футбаліст, паўабаронца клуба «Вайводзіна» з Нові-Сада.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец школы бялградскага «Партызана», прафесійную кар’еру пачаў у венгерскім клубе «Відэатон», дзе аднак не здолеў замацавацца ў аснове і гуляў пераважна за другую каманду. Другую палову 2013 года правёў у арэндзе ў клубе «Акадэмія Пушкаша». У пачатку 2015 года вярнуўся ў Сербію, стаўшы іграком «Ягодзіны».
У жніўні 2016 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[2]. Замацаваўся ў асноўным складзе каманды ў цэнтры паўабароны, у сезоне 2017 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У сезоне 2018 стаў адным з ключавых ігракоў каманды, забіў 5 галоў у Лізе Еўропы, у тым ліку сваім дублем дапамог мінчанам атрымаць буйную хатнюю перамогу над санкт-пецярбургскім «Зенітам» (4:0). Па заканчэнні тэрміну кантракта ў лістападзе 2018 года пакінуў «Дынама»[3].
У снежні 2018 года падпісаў кантракт на 4,5 гады з тэль-авіўскім «Макабі»[4]. На полі з’яўляўся толькі эпізадычна, шмат прапусціў з-за траўм. У кастрычніку 2021 года пакінуў клуб.
У ліпені 2022 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Вайводзінай».
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў за зборныя Сербіі да 19 і 23 гадоў.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Срэбраны прызёр чэмпіянату Венгрыі (2): 2011/12, 2012/13
- Уладальнік Кубка венгерскай лігі: 2012
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2017
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2016, 2018
- Чэмпіён Ізраіля: 2020
Зноскі
- ↑ Uros Nikolic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Сербский полузащитник Урош Николич подписал контракт с минским "Динамо"
- ↑ Минское "Динамо" сообщило о расставании с Урошем Николичем
- ↑ Урош Николич подписал контракт с "Маккаби"