Усходняя Фінляндыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Усходняя Фінляндыя — адна з 6 губерняў (ляні) Фінляндыі з 1998 па 2009 год. Межавала з губернямі Оўлу, Заходняя Фінляндыя і Паўднёвая Фінляндыя, а таксама з Расіяй. Адміністрацыйным цэнтрам быў Мікелі.

З 1 студзеня 2010 года ўсе губерні былі ліквідаваны[1]. Замест гэтага былі створаны агенцтвы рэгіянальнага кіравання Фінляндыі  (руск.). Замест губерні Усходняя Фінляндыя ўзнікла агенцтва рэгіянальнага кіравання Усходняй Фінляндыі  (англ.).

Гістарычныя правінцыі[правіць | правіць зыходнік]

У 1997 годзе адбыўся перадзел адміністрацыйных меж, у выніку чаго колькасць губерняў паменшылася з 10 да 6. Правінцыі Мікелі, Куопіа і Паўночная Карэлія былі аб’яднаны ў губерню Усходняя Фінляндыя.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Усходняя Фінляндыя складалася з трох правінцый:

Правінцыі ўключалі 66 камун.

Герб[правіць | правіць зыходнік]

Герб губерні Усходняя Фінляндыя

У гербе Усходняй Фінляндыі аб’ядналі гербы Карэліі і Сава.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]