Перайсці да зместу

Утырык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Утырык
марш. Utrōk, англ. Utirik
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча2,43 км²
Найвышэйшы пункт3 м
Насельніцтва435 чал. (2011)
Шчыльнасць насельніцтва179,01 чал./км²
Размяшчэнне
11°15′ пн. ш. 169°48′ у. д.HGЯO
АрхіпелагМаршалавы Астравы
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Утырык (Маршалавы Астравы)
Утырык
Утырык
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Утырык (англ.: Utirik, маршал.: Utrōk) — атол на паўночным усходзе Маршалавых Астравоў. Плошча сушы — 2,43 км². Насельніцтва (2011 г.) — 435 чал.

Утырык знаходзіцца за 7 км на паўночны ўсход ад суседняга атола Така і за 487 км на паўночны захад ад Маджура, сталіцы Маршалавых Астравоў. Складаецца з шырокай лагуны (57,73 км²), якую атачае кола каралавага рыфа. У склад атола ўваходзіць 6 астравоў. Самы вялікі месціцца ў паўднёва-заходнім куце лагуны і мае назву Утырык (ад utlōk, літаральна «другі», «другасны», «наступны»).

Адкрыты ў 1816 г. расійскай экспедыцыяй на чале з О. Кацэбу, які даў яму назву атол Кутузава. У другой палове XIX ст. трапіў у залежнасць ад вярхоўных правадыроў Ратак. У 1883 г. на атоле высадзіліся амерыканскія місіянеры. У 18851914 г. знаходзіўся пад кантролем Германіі, 1914—1944 гг. — Японіі, 19451986 гг. — пад апекай ЗША. З 1986 г. у складзе Рэспублікі Маршалавы Астравы.

Асноўныя заняткі насельніцтва — вырошчванне какосавай пальмы, рыбалоўства. Працуе аэрапорт.