Уэйд ван Нікерк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уэйд ван Нікерк
афр.: Wayde van Niekerk
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя лёгкая атлетыка
Нарадзіўся 15 ліпеня 1992(1992-07-15)[1] (31 год)
Грамадзянства
Альма-матар
Гады кар’еры з 2011
Рост 183 см
Вага 70 кг
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уэйд ван Нікерк (афр.: Wayde van Niekerk; нар. 15 снежня 1992, Кейптаўн) — паўднёваафрыканскі лёгкаатлет, які спецыялізуецца на дыстанцыях 200 і 400 метраў. Алімпійскі чэмпіён 2016 года і двухразовы чэмпіён свету на дыстанцыі 400 метраў. З’яўляецца дзеючым рэкардсменам свету на дыстанцыі 400 метраў са жніўня 2016 года, пабіўшы рэкорд Майкла Джонсана, які трымаўся 16 гадоў.

Яго першымі міжнароднымі спаборніцтвамі стаў чэмпіянат свету сярод юніёраў 2010 года, на якім ён заняў 4-е месца ў бегу на 200 метраў. Выйграў бронзу ў эстафеце 4 × 400 м на летняй Універсіядзе 2013 года ў Казані.

4 ліпеня 2015 года на спаборніцтвах Meeting Areva усталяваў рэкорд Афрыкі ў бегу на 400 метраў — 43,96. Ён стаў першым афрыканцам, каму ўдалося прабегчы гэтую дыстанцыю хутчэй 44 секунд. Яго рэкорд прастаяў усяго адзін дзень, бо ўжо 5 ліпеня 2015 года Айзек Макуала паказаў вынік 43,72.

Стаў пераможцам чэмпіянату свету 2015 года з рэкордам Афрыкі — 43,48. Гэты вынік стаў 4-м у спісе самых хуткіх на гэтай дыстанцыі за ўсю гісторыю.

5 жніўня 2016 года нёс сцяг ПАР на цырымоніі адкрыцця летніх Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра. 14 жніўня 2016 года выйграў Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра з новым сусветным рэкордам — ​​43,03, пабіўшы рэкорд Майкла Джонсана 1999 года (43,18).

На чэмпіянаце свету 2017 года ў Лондане 8 жніўня ўпэўнена выйграў золата на дыстанцыі 400 метраў з вынікам 43,98, сярэбраны прызёр Стывен Гардзінер адстаў на 0,43 сек. 10 жніўня ў фінале на дыстанцыі 200 метраў ван Нікерк стаў другім (20,11), на 0,02 сек адстаўшы ад Раміля Гуліева з Турцыі, і па фотафінішы апярэдзіўшы Джэрыма Рычардса.

У канцы кастрычніка 2017 года падчас дабрачыннага футбольнага матча атрымаў сур’ёзную траўму, з-за якой цалкам прапусціў сезон 2018 года, а таксама чэмпіянат свету 2019 года.

Зноскі

  1. Wayde van Niekerk // World Athletics database