Уільямс (каманда Формулы-1)
Выгляд
«Уільямс» (англ.: Williams, поўная назва Williams Martini Racing[1])(FWB: WGF1) — брытанская каманда «Формулы-1». Дзевяціразовы ўладальнік Кубка канструктараў «Формулы-1». Каманда была заснавана Фрэнкам Уільямсам і Патрыкам Хэдам у 1977 годзе[2], пасля двух папярэдніх праектаў Уільямса — Frank Williams Racing Cars[3] і Walter Wolf Racing, якія скончыліся няўдала.
На Гран-пры Вялікабрытаніі 1997 года Жак Вільнёў здабыў сотую перамогу ў складзе каманды Williams. Тым самым каманда стала трэцяй камандай у гісторыі (пасля італьянскай Ferrari і англійскай McLaren), якая атрымала сто перамог у Гран-пры.
Усе шасі каманды ўтрымваюць прыстаўку FW — ініцыялы заснавальніка каманды Фрэнка Уільямса (англ.: Frank Williams).
Зноскі
- ↑ Formula 1™ - The Official F1™ Website
- ↑ Williams в цифрах | Формула 1 новости | Motorsport.com(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2016. Праверана 17 красавіка 2016.
- ↑ http://f1life.ru/press_center/news/show/15346/