ФК Твентэ
Твентэ | |
---|---|
Поўная назва | F.C. Twente '65 |
Заснаваны | 1 ліпеня 1965 |
Горад | Энсхедэ, Нідэрланды |
Стадыён |
Дэ Грольс Вестэ Умяшчальнасць: 24 000 |
Галоўны трэнер | |
Сайт | fctwente.nl (гал.) (англ.) |
«Твентэ» (нідэрл.: Twente) — нідэрландскі футбольны клуб з горада Энсхедэ. Заснаваны ў 1965 годзе. Чэмпіён Нідэрландаў (2010) і трохразовы ўладальнік Кубка Нідэрландаў (1977, 2001, 2011). Хатнім стадыёнам «Твентэ» з 1998 года з'яўляецца арэна «Дэ Грольс Вестэ», якая здольная змясціць 24 тысячы чалавек. Галоўным трэнерам клуба з'яўляецца нідэрландскі спецыяліст Альфрэд Схройдэр.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]«Твентэ» быў створаны ў 1965 годзе пасля зліцця двух футбольных клубаў — «Энсхедэ» і «Энсхедэзэ Бойз». Клуб «Энсхедэ» аднойчы выйграваў чэмпіянат у 1926 годзе.
Першыя поспехі клуба пачаліся адразу ж пасля аб’яднання двух клубаў, галоўным трэнерам новага клуба стаў аўстрыец Фрыдрых Даненфельд, якога праз год змяніў Кес Рэйверс, з якім звязваюць пачатак удалага часу для клуба. «Твентэ» ў чэмпіянаце заняў трэцяе месца ў 1969 годзе, чацвертае месца ў 1970 годзе, пятае ў 1971 годзе, трэцяе ў 1972 годзе і зноў трэцяе ў 1973 годзе. Асноўнымі ігракамі каманды на той момант былі Эпі Дрост, Эдзі Агтэрберг, Кік ван дэр Валь і Тэа Паглплатз.
Сезон 1973—1974 гадоў стаў для «Твентэ» сезонам калі клуб змагаўся за званне чэмпіёну супраць клуба «Феенорд», але ў выніку «Твентэ» заняў другое месца ў чэмпіянаце, якое давала права выступаць у Кубку УЕФА. У еўракубкавы сезоне 1974—1975 гадоў «Твентэ» стартаваў у першым раўндзе турніру, у якім клуб сустрэўся супраць англійскага «Іпсвіч Таўн», абодва матчы скончыліся ўнічыю 2:2 і 1:1, але дзякуючы таму, што футбалісты «Твентэ» забілі два мячы ў Англіі гэта дало ім права прайсці ў наступны раўнд. «Твентэ» здолеў дайсці да фіналу Кубка УЕФА, на сваім шляху абыграўшы ў паўфінале італьянскі «Ювентус» з лікам 3:1 і 1:0. У фінальным двухгульнявым супрацьстаянні за Кубак УЕФА «Твентэ» сустрэўся з нямецкай «Барусіяй» з Мёнхенгладбаху. У Германіі клубы згулялі ўнічыю 0:0, а ў Нідэрландах «Твентэ» атрымаў паражэнне з разгромным лікам 5:1, адзіны мяч за «Твентэ» забіў Эпі Дрост на 76 хвіліне. У 1977 годзе «Твентэ» атрымаў перамогу ў Кубку Нідэрландаў, які стаў першым трафеем клуба пасля зліцця дзвюх каманд у 1965 годзе.
Пасля паражэння ў Кубку УЕФА «Твентэ» сезон за сезонам стаў выступаць усё горш у чэмпіянаце. У 1982 годзе клуб пакінуў найвышэйшы дывізіён Нідэрландаў і адправіўся ў першы дывізіён. Праз год «Твентэ» вярнуўся ў эліту нідэрландскага футболу, але неўзабаве стаў вядомы дзякуючы таму, што каманда стала гуляла ўнічыю, такім чынам «Твентэ» сталі называць самай сумнай камандай у чэмпіянаце, але нягледзячы на гэта клуб здолеў кваліфікавацца ў еўракубкі пяць разоў на запар пачынаючы з 1985 года.
У пачатку 1990-х гадоў клуб спаткала сапраўдная перабудова. У 1996 годзе на пасаду галоўнага трэнера прыйшоў немец Ганс Маер. Пад кіраўніцтвам новага трэнера «Твентэ» здолеў заняць трэцяе месца ў чэмпіянаце Нідэрландаў сезона 1996—1997 гадоў і дайсці да трэцяга раўнда Кубка УЕФА сезону 1997—1998 гадоў. 24 мая 2001 года «Твентэ» стаў уладальнікам Кубка Нідэрландаў праз дваццаць чатыры гады пасля першай перамогі каманды ў розыгрышу кубка краіны ў 1977 годзе. У фінальным матчы за кубак «Твентэ» ў серыі пенальці быў мацнейшы за ПСВ з лікам 3:1.
Стадыён
[правіць | правіць зыходнік]«Твентэ» хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Дэ Грольс Вестэ», які раней называўся «Арке». «Дэ Грольс Вестэ» месціць 24 тысячы гледачоў, стадыён знаходзіцца ў Энсхедэ побач з універсітэтам Твентэ. Арэна замяніла стары стадыён «Дыкман» у 1998 годзе. Планы на пашырэнне і мадэрнізацыю старога стадыёна «Дыкман» былі адпрэчаны і стадыён быў знесены. Кошт будаўніцтва новага стадыёну на месцы старога, ацэньваўся прыкладна ў 33 млн гульдэнаў і заняў на будаўніцтва чатырнаццаць месяцаў, першы сімвалічны камень быў закладзены 31 студзеня 1997 года.
Першы матч на новым стадыёне прайшоў 10 мая 1998 года ў рамках чэмпіянату Нідэрландаў супраць «ПСВ», матч скончыўся гістарычнай перамогай «Твентэ» з лікам 3:0. Вядомая песня «You'll Never Walk Alone» у запісе музыкантаў Gerry & The Pacemakers прайграецца на стадыёне перад кожным матчам.
У 2006 годзе з'явіліся планы аб пашырэнні стадыёну да ёмістасці ў 24 353 месцы. Гэтае пашырэнне было зроблена ў верасні 2008 года, і першапачатковая лічба ў 24 353 месцы была зменшана да 24 244 месцаў.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]- Актуальны на 10 лютага 2024 года
|
|
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ FC Twente - Clubprofiel Праверана 19 верасня 2023.