ФК Барусія Мёнхенгладбах

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Барусія Мёнхенгладбах)
Барусія Мёнхенгладбах
Borussia Mönchengladbach logo.svg
Поўная назва Borussia VfL 1900 Mönchengladbach e.V.
Заснаваны 1 жніўня 1900
Горад Мёнхенгладбах, Германія
Стадыён Барусія-Парк
Умяшчальнасць: 54 057
Прэзідэнт Рольф Кёнігс[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Бундэсліга
2022/23 10 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Бару́сія» (ням.: Borussia) — нямецкі футбольны клуб з горада Мёнхенгладбах. Заснаваны ў 1900 годзе. 5-разовы чэмпіён Германіі і трохразовы ўладальнік Кубка Германіі. Двухразовы ўладальнік Кубка УЕФА (1975, 1979). Барусія з’яўляецца адным з самых тытулаваных, вядомых і найбольш актыўна падтрымліваючых заўзятарамі клубаў Германіі. Клуб налічвае звыш за 37 тысяч членаў і з’яўляецца шостым па велічыні зарэгістраваным спартыўным аб’яднаннем у Германіі. Колеры клуба — зялёны, чорны і белы, а афіцыйны сімвал ёсць жарабя Юнтэр (ням.: Jünter).

Поўная назва клубу — «Borussia Verein für Leibesübungen 1900 eV». Слова «Барусія» ёсць лацінізаваны варянт слова «Прусія», папулярная назва для нямецкіх спартыўных клубаў. «Verein für Leibesübungen» азначае даслоўна «спартыўнае таварыства для цялесных практыкаванняў» і акрамя футбола ў клубу маюцца таксама секцыі па гандболе і настольным тэнісе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

У канцы 1899 года група маладых футбалістаў-аматараў з аднаго з раёнаў гораду вырашыла арганізаваць новы футбольны клуб. І ўжо 1 жніўня 1900 года быў афіцыйна зарэгістраваны клуб «Барусія Мёнхенгладбах», які першапачаткова атрымаў назву «Футбольны клуб Барусія 1900 Мёнхенгладбах» (ням.: «Fußballklub Borussia 1900 Mönchengladbach»). У 1903 годзе клуб быў прыняты ў Рэйнска-Вестфальскі Гульнёвы Саюз (ням.: Rheinisch-Westfälischen Spielverband). У 1914 годзе было набыта спартыўнае збудаванне «De Kull», на месцы якога ў 1960 годзе быў пабудаваны легендарны стадыён — «Стадыён на Бекельбергу» (ням.: «Bökelbergstadion»). Але толькі пасля Другой сусветнай вайны пачаўся адчувальны ўздым «Барусіі» — у 1949 годзе атрымаўся выхад ва ў той час самую высокую класу — Вышэйшую Заходнюю Лігу (ням.: Oberliga West).

Выхад у Бундэслігу[правіць | правіць зыходнік]

24 жніўня 1960 года Барусія стала ўладальнікам свайго першага нацыянальнага тытула — Кубка Германіі, перамогшы ў фінале з лікам 3:2 футбольны клуб «Карлсруэ». У наступным годзе клуб атрымаў сваю вядомую назву «Borussia VfL 1900 Mönchengladbach eV». 26 чэрвеня 1965 года рушыў услед выхад у, заснаваную дзвюма гадамі ранней, прафесійную вышэйшую футбольную лігу Германіі — Бундэслігу. «Барусія» перамагла ў пераходных матчах, пасля таго як скончыла сезон у Заходняй Рэгіянальнай Лізе (ням.: Regionalliga West) першай. Другую пуцёўку ў бундэслізе ў тым жа годзе таксама ўпершыню разыграла «Баварыя» з Мюнхена.

Залатыя гады[правіць | правіць зыходнік]

«Гладбах» пачаў свой шлях у Бундэслізе ў сезоне 1965/66, разам з будучым рэкордным чэмпіёнам «Баварыяй». Абодва клубы правялі 1970-я гады ў жорсткай барацьбе за перавагу ў лізе. «Баварыя» адкрыла рахунак, стаўшы чэмпіёнам у сезоне 1968/69, аднак «Барусія» нанесла зваротны ўдар у наступным сезоне, а потым, перамагла і ў наступным чэмпіянаце, упершыню ў гісторыі Бундэслігі абараніўшы тытул чэмпіёна.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1 Швейцарыя Бр Ёнас Омлін (капітан) 1994
2 Італія Аб Фабіа К’яродыя 2005
3 Японія Аб Ко Ітакура 1997
4 Францыя Аб Мамаду Дукурэ 1998
5 Германія Аб Марвін Фрыдрых 1995
7 Германія ПА Патрык Герман 1991
8 Германія ПА Юліян Вайгль 1995
9 Францыя Нап Франк Анара 1996
10 Германія ПА Флорыян Нойгаўз 1997
13 Злучаныя Штаты Амерыкі Нап Джордан Пефак 1996
14 Францыя Нап Аласан Плеа 1993
17 Францыя ПА Ману Канэ 2001
18 Аўстрыя Аб Штэфан Лайнер 1992
19 Францыя ПА Натан Нгуму 2000
20 Германія Аб Лука Нец 2003
Паз. Імя Нар.
21 Германія Бр Тобіяс Зіпель 1988
23 Германія ПА Крыстаф Крамер 1991
24 Германія Аб Тоні Янчке 1990
25 Германія Нап Робін Гак 1998
26 Германія Аб Лукас Ульрых 2004
27 Германія ПА Рока Райц 2002
28 Арменія Нап Грант-Леон Ранас 2003
29 Злучаныя Штаты Амерыкі Аб Джо Скалі 2002
30 Швейцарыя Аб Ніка Эльведзі 1996
31 Чэхія Нап Томаш Чванчара 2000
33 Германія Бр Морыц Нікалас 1997
35 Аўстралія ПА Джэйкаб Італьяна 2001
39 Аўстрыя Аб Максіміліян Вёбер 1998
41 Германія Бр Ян Альшоўскі 2001
49 Японія Нап Сіё Фукуда 2004

Рэзервовая каманда[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйныя сайты[правіць | правіць зыходнік]

Неафіцыйныя сайты[правіць | правіць зыходнік]