ФК Трабзанспор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трабзанспор
Trabzonspor.png
Поўная назва турэцк.: Trabzonspor Kulübü
Заснаваны 2 жніўня 1967
Горад Трабзон, Турцыя
Стадыён Медыкал Парк Арэна
Умяшчальнасць: 40 782
Прэзідэнт Эртугрул Даган[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Суперліга
2022/23 6 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Трабзанспор» (турэцк.: Trabzonspor Kulübü) — турэцкі футбольны клуб з горада Трабзон.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Першай сусветнай вайны футбол у горадзе Трабзон стаў улюбёным відам спорту і пачаў хутка расці ў 1920-х гадах з дапамогай сярэдніх школ у горадзе. У 1921 годзе быў створаны клуб «Ідманачагі», а ў 1924 годзе паўстаў клуб «Ідмангюджу», якія сталі самымі папулярнымі клубамі горада, пакуль не быў створаны клуб «Трабзанспор». У 1962—1963 гадах прэзідэнт Федэрацыі футбола Турцыі, Архан Шэрэф Апак, дзеля паляпшэння стандартаў футбола краіны, вырашыў стварыць «Нацыянальную футбольную лігу», у якой бы гулялі каманды, якія павінны прадстаўляць горад. Аднак «Ідманачагі» і «Ідмангюджу» не мелі намеру аб’ядноўвацца, каб прадставіць адзіную каманду з Трабзона. Але пасля некаторага часу, 21 чэрвеня 1966 года, пасля таго, як «Ідманачагі» вырашыў не далучацца ні да адной іншай каманды ў Трабзоне, клубы «Ідмангюджу», «Мартыспор» і «Карадэнізгюджу» сабраліся разам, каб стварыць клуб «Моладзевы клуб Трабзанспор» (па-турэцку: Trabzonspor Gençlik Kulübü) з чырвоным і белым як асноўнымі колерамі клуба. Алі Асман Улусоў стаў першым прэзідэнтам гэтай каманды. Тым не менш, афіцыйная назва каманды была «Трабзанспор 1966» у афіцыйных дакументах. Клуб правёў адзін сезон у лізе, пасля чаго назва была зменена на «Трабзанспор». 2 жніўня 1967 года да клуба далучыўся «Ідманачагі» і каманда пачала выступы ў другой турэцкай лізе[1].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат Турцыі:

Чэмпіён (7): 1975/76, 1976/77, 1978/79, 1979/80, 1980/81, 1983/84, 2021/22
2-е месца (9): 1977/78, 1981/82, 1982/83, 1994/95, 1995/96, 2003/04, 2004/05, 2010/11, 2019/20

Кубак Турцыі:

Пераможца (9): 1976/77, 1977/78, 1983/84, 1991/92, 1994/95, 2002/03, 2003/04, 2009/10, 2019/20
Фіналіст (6): 1974/75, 1975/76, 1984/85, 1989/90, 1996/97, 2012/13

Суперкубак Турцыі:

Пераможца (9): 1976, 1977, 1978, 1979, 1980, 1983, 1995, 2010, 2020
Фіналіст (3): 1981, 1984, 1992

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1 Турцыя Бр Угурджан Чакыр (капітан) 1996
2 Турцыя Аб Раян Банія 1999
3 Іспанія Аб Хаакін 1996
4 Турцыя Аб Хюсеін Цюркмен 1998
5 Турцыя ПА Берат Эздэмір 1998
6 Францыя ПА Батыста Мендзі 2000
7 Боснія і Герцагавіна ПА Эдзін Вішча 1990
8 Паўночная Македонія ПА Эніс Бардзі 1995
9 Турцыя Нап Умут Базок 1996
12 Бельгія Аб Тама Мёнье 1991
14 Грэцыя Нап Таксіярхіс Фунтас 1995
16 Турцыя ПА Керэм Шэн 2002
18 Турцыя Аб Эрэн Эльмалы 2000
Паз. Імя Нар.
23 Турцыя ПА Умут Гюнеш 2000
24 Сурынам Аб Стэфана Дэнсвіл 1993
27 Егіпет Нап Трэзегэ 1994
29 Кот-д’Івуар Нап Нікаля Пепэ 1995
30 Нігерыя Нап Пол Ануачу 1994
32 Харватыя ПА Філіп Бенкавіч 1997
33 Турцыя ПА Гёктан Гюрпюз 2003
50 Турцыя ПА Мехмет-Джан Айдын 2002
54 Турцыя Бр Мухамет Таха Тэпэ 2001
94 Турцыя Нап Эніс Дэстан 2002
98 Турцыя Бр Каган Марадааглу 2003
99 Харватыя Нап Міслаў Оршыч 1992

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]