ФК Бешыкташ
Бешыкташ | ||||
---|---|---|---|---|
![]() | ||||
Поўная назва | турэцк.: Beşiktaş Profesyonel Futbol Takımı | |||
Мянушкі | турэцк.: Kara Kartallar (Чорныя Арлы) | |||
Заснаваны | 1903 | |||
Горад | Стамбул, Турцыя | |||
Стадыён |
Вадафон Парк Умяшчальнасць: 43 500 |
|||
Прэзідэнт | Ахмет Нур Чэбі[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Суперліга | |||
2018/19 | 3 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
«Бешыкташ» (турэцк.: Beşiktaş Profesyonel Futbol Takımı) — турэцкі футбольны клуб, які ўваходзіць у аднайменнае спартовае аб’яднанне «Бешыкташ». Ён грунтуецца ў Стамбуле ў гарадскім раёне Бешыкташ каля Басфора, бліз палаца Долмабахчэ. Гэта адзіны турэцкі клуб, на эмблеме якога намаляваны сцяг краіны, бо «Бешыкташ» 16 мая 1952 года выступаў у статусе нацыянальнай каманды супраць зборнай Грэцыі [1][2]. За гэта Турэцкая футбольная федэрацыя дазволіла «Бешыкташу» размясціць на эмблеме клуба выяву нацыянальнага сцяга. Колеры клуба: чорна-белыя.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]
«Бешыкташ» быў створаны ў 1903 годзе ў позні перыяд існавання Асманскай імперыі. Група з 22 маладых людзей сабраліся ў пэўны днень каб заняцца цялеснымі практыкаваннямі ў раёне Бешыкташ. Яны пачалі займаццца ўвосень 1902 года, у садзе маёнтка Асмана Пашы, які тады праходзіць службу ў медынскай гвардыі. Розныя спартыўныя мерапрыемствы, якімі займаліся маладыя людзі, уключалі ў сябе практыкаванні на турніку, паралельных брусах, барацьбу, цяжкую атлетыку і гімнастыку. Сярод удзельнікаў такі практыкаванняў былі сын Асман Пашы, Мехмет Шаміл і Хусейн Берэкет, і іншыя маладыя людзі. Султан Абдул-Хамід II меў тайных агентаў, якая хадзілі па горадзе, паведамляючы султану пра любыя мерапрыемствы і зборы, якія маглі несці палітычны характар. Гэтыя агенты даведаўшыся пра спартыўны гурт арыштавалі маладых людзей і павезлі ў паліцэйскі вучастак. Аднак напружаная сітуацыя хутка вырашылася, бо некаторыя з гэтых маладых людзей былі блізкія да палацавых афіцэраў.
Групе дазволелі працягваць свае практыкаванні, бо яны не гулялі ў футбол, які ў тыя дні быў забаронены ў Турцыі. На самай справе, Сехзадэ Абдулхалім, які меў дачыненне да султанскай адміністрацыі падтрымліваў заняткі юнакаў.
Гімнастычны клуб Берэкету быў заснаваны спецыяльным дазволам у 1903 годзе. Іхныя спартыўныя мерапрыемствы атрымалі большыя свабоды пасля стварэння канстытуцыйнай манархіі ў 1908 годзе. Пасля палітычных падзей 31 сакавіка 1909 года, Фуат Балкан і Мазгар Казанчы, якія былі ў Эдзірнэ, дайшлі ў Стамбул з рухам арміі. Пасля сцішэння палітычных падзей Фуат, які быў добрым трэнерам па фехтаванні, і Мазхар, які быў добрым штангістам і займаўся барацьбой, падтрымалі моладзь і атрымалі іхную згоду на ўдзел у спартыўных мерапрыемствах разам. Фуат Балкан зрабіў у сваім доме штаб-кватэру клуба, які тым часам атрымаў назву «Бешыкташ».
Першыя гады ў футболе[правіць | правіць зыходнік]
З ростам папулярнасці футболу ў Асманскай імперыі ў 1910 годзе, члены спартыўнага клуба «Бешыкташ» павольна пачалі больш увагі надаваць футболу. У жніўні 1911 года, Ахмет Шэрафецін Бей стварыў на базе клуба футбольную каманду. «Бешыкташ» не ўваходзіў у ніводную мясцовую лігу да 1918 года, калі яны атрымалі перамогу ў сваім першым чэмпіянаце адной з ліг Стамбула. У 1921 годзе яны атрымалі перамогу ў лізе яшчэ раз. У 1924 годзе, «Бешыкташ» разам з «Галатасараем» і «Фенербахчэ» ўтварылі чэмпіянат Стамбула.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Турцыя[правіць | правіць зыходнік]
Склад[правіць | правіць зыходнік]
Станам на студзень 2021 года.
|
|
Зноскі
- ↑ Камнем вниз (руск.)
- ↑ Besiktas JK
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт спартыўнага аб’яднання «Бешыкташ» (тур.) (англ.)
- «Бешыкташ» ў сацыяльнай сетцы «Facebook»
- «Бешыкташ» ў сацыяльнай сетцы «Twitter»
Канал «Бешыкташа» на YouTube
- Сайт фанатаў (тур.)