З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фазанавыя (Phasianidae) — сямейства птушак атрада курападобных.
Выдзяляюць 4 падсямействы; курапаткі, курапаткі зубчастадзюбыя, фазаны, цацаркі; каля 180 відаў.
Даўжыня да 235 см, маса да 5 кг. У самцоў многіх відаў на неаперанай цэўцы рагавая шпора.
Пашыраны на ўсіх мацерыках. Жывуць у разнастайных ландшафтах. Аселыя (акрамя перапёлак). Пераважна расліннаедныя.
Манагамы і палігамы. Для многіх відаў характэрны перыяд такавання.
Многія фазанавыя — аб'екты палявання і развядзення. Банкіўскі куры — родапачынальнікі свойскіх парод курэй; паўліны і фазаны — паўпрыручаныя.
Зноскі
- ↑ Малюнак з энцыклапедыі: Nordisk familjebok. Uggleupplagan. 7. Egyptologi — Feinschmecker / Redaktör Th. Westrin. — Stockholm, 1907.