Паўліны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўліны

Самец звычайнага паўліна (Pavo cristatus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pavo Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176112
NCBI  9048
FW  114654

Паўліны (Pavo) — род птушак сямейства фазанавых атрада курападобных.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У самцоў даўжыня цела да 125 см, хваста да 45 см, падоўжаных, упрыгожаных «вочкамі» пёраў надхвосця да 150 см; маса да 4,3 кг. Афарбоўка яркая, пераважна сіне-зялёная, з металічным адлівам. На галаве чубок. Самкі драбнейшыя, бурага колеру, без доўгага надхвосця. Кормяцца насеннем, зернем, травой, насякомымі. Палігамы. Пры такаванні самец разводзіць пёры надхвосця веерам і падымае іх амаль вертыкальна. Нясуць да 6 яец.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Адрозніваюць 2 віды. Паўлін звычайны, або індыйскі, або чубаты (P. cristatus), пашыраны на п-ве Індастан і в-ве Шры-Ланка. Драбнейшы паўлін сінякрылы, або яванскі (P. muticus), пашыраны ў Індакітаі і Інданезіі; занесены ў Чырвоную кнігу МСАП. Жывуць у зарасніках, на лясных высечках, па берагах рэк. У Еўропу (Старажытная Грэцыя) завезены ў IV ст. да н.э.

Іншае[правіць | правіць зыходнік]

Паўлінамі называюць таксама пароду галубоў свойскіх (паўлінавыя галубы, трасуны) з веерападобным або трубападобным хвастом (адсюль часам назва трубачы). Паходзяць з Індыі, у Еўропе — з 17 ст., адна з найбольш пашыраных парод.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]