Факультэт дадатковай адукацыі ПалесДУ
Выгляд
Факультэт дадатковай адукацыі ПалесДУ | |
---|---|
Палескі дзяржаўны ўніверсітэт | |
Заснаваны | 1 лістапада 2016 |
Дэкан | Вольга Анатольеўна Хмель |
Адрас | 225710, г. Пінск, вул. Пушкіна, 4 |
Факультэт дадатковай адукацыі ПалесДУ — адзін з факультэтаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Факультэт быў утвораны загадам рэктара ад 1 лістапада 2016 года № 478. Факультэт у сваёй дзейнасці кіруецца Палажэннем «Аб факультэце дадатковай адукацыі». Навучальны працэс на факультэце ажыццяўляецца ў адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і іншых органаў кіравання, унутрывузаўскай дакументацыяй, якая рэгламентуе дзейнасць прафесарска-выкладчыцкага складу, слухачоў і супрацоўнікаў універсітэта[1].
Спецыяльнасці
[правіць | правіць зыходнік]- Банкаўская справа (кваліфікацыя «спецыяліст банкаўскай справы»)
- Падаткі і падаткаабкладанне (кваліфікацыя «спецыяліст па падатках і падаткаабкладанні»)
- Дзелавое адміністраванне (кваліфікацыя «менеджар-эканаміст»)
- Трэнерская работа (з указаннем віду спорту) (кваліфікацыя «трэнер-выкладчык»)
- Сучасная замежная мова (знешнеэканамічная дзейнасць) (кваліфікацыя «перакладчык-рэферэнт»)
- Бухгалтарскі ўлік і кантроль у прадпрымальніцкай дзейнасці (кваліфікацыя «бухгалтар-эканаміст»)
- Тураператарская і турагенцкая дзейнасць (кваліфікацыя «менеджар па фарміраванні і продажы турыстычнага прадукту»)