Перайсці да зместу

Фератрон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фератрон з фонду Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі

Фератрон — працэсійная двухбаковая ікона або скульптура ў каталіцкіх і ўніяцкіх храмах. Жывапісныя выявы ў ім размяшчаліся з абодвух бакоў і, як правіла, у прыгожа аздобленым разьбяным картушы, які мацаваўся на спецыяльным невысокім століку. Звычайна адна з выяваў фератрона прадстаўляла Маці Божую, а другая змяшчала выяву святога або біблейскі сюжэт, у гонар чаго быў асвечаны храм. Адрозніваецца ад праваслаўных працэсійных ікон тым, што яна выкарыстоўваецца не толькі падчас працэсій як выносны прадмет, але і як бакавы алтар.