Фест
Выгляд
Фест (грэч. Φαιστός) — археалагічны помнік мінойскай цывілізацыі на востраве Крыт (3 - 2 тысячагоддзі да н. э.).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Фест знаходзіцца на раўніне Месара на поўдні цэнтральнай часткі Крыта, якая была населена каля 6 тысячагоддзя да н. э. У пачатку 2 тысячагоддзя да н. э. тут быў ўзведзены тыповы мінойскі палац, які, як мяркуюць, з'яўляўся буйным адміністрацыйным і рэлігійным цэнтрам. Ён займаў прыкладна 8400 м². Каля 1700 г. да н. э. палац быў значна разбураны землятрусам, адноўлены, але саступіў першынство суседняму палацу ў Агія-Трядзе. У сярэдзіне XV ст. да н. э. зноў пацярпеў ад вывяржэння вулкана на востраве Сантарын.
Археалагічныя раскопкі вядуцца з 1900 г.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Фест на Вікісховішчы |