Перайсці да зместу

Фларыда (паўвостраў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фларыда
28°00′00″ пн. ш. 81°30′00″ з. д.HGЯO
Акваторыя[[Мексіканскі заліў, Атлантычны акіян.|Мексіканскі заліў, Атлантычны акіян.]]
Плошча115 тысяч км²
Найвышэйшы пункт99 м
Краіна
Фларыда (паўвостраў) (ЗША)
Фларыда
Фларыда
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Флары́да[1] (англ.: Florida) — паўвостраў на паўднёвым усходзе Паўночнай Амерыкі, на якім размешчана большая частка штата Фларыда Злучаных Штатаў Амерыкі. Плошча 115 тысяч км2. З усходу абмываецца водамі Атлантычнага акіяна, з захаду — водамі Мексіканскага заліва. Ад вострава Куба на поўдні аддзелены Фларыдскім пралівам.

Паверхня ўяўляе сабой плоскую раўніну вышынёй да 99 м. Раўніна складзена галоўным чынам палеаген-неагенавымі вапнякамі, што абумоўлівае шырокае развіццё карста. Усходняя частка паўвострава прыпаднята, заходняя актыўна апушчана, на беразе маецца шмат лагун і мангравых лясоў. Клімат акіянічны, на поўначы паўвострава субтрапічны, трапічны на яго поўдні. Зіма цёплая і сонечная, лета вільготнае. Сярэдняя тэмпература студзеня ад 14 °C на поўначы, да 20,7 °C на поўдні, сярэдняя тэмпература ліпеня адпаведна ад 27 да 28,7 °C. Колькасць ападкаў — 1200—1400 мм у год. Рэкі кароткія, але мнагаводныя (напрыклад, рака Сент-Джонс, суднаходная). Багацце азёр і балот. На паўвостраве знаходзіцца найбуйнейшы вадаём поўдня ЗША — возера Акічобі. Шырокі забалочаны раён Эверглейдс на поўдні паўвострава мае статус нацыянальнага парку. Расліннасць на поўначы — субтрапічная (хвоі, магноліі, карлікавыя пальмы), на поўдні — трапічная (пальмы і інш.). Карысныя выкапні прадстаўлены радовішчамі фасфарытаў і тытанавых руд. На ўсходнім узбярэжжы зімовыя курорты ЗША (галоўны — Маямі)[2].

Зноскі

  1. Поспелов Е. М. Географические названия мира. Топонимический словарь. / отв. ред. Р. А. Агеева. — М.: Русские словари, 1998. — С. 440-441. — 503 с. — 3000 экз. — ISBN 5-89216-029-7
  2. Флорида (полуостров) Архівавана 3 красавіка 2016.//БСЭ