Фондавая біржа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нью-Ёркская фондавая біржа
Лонданская фондавая біржа (англ.: The London Stock Exchange) у Лонданскім сіці (City of London)

Фондавая біржаарганізацыя на ўзаемных пачатках, якая надае мажлівасць брокерам і трэйдэрам гандляваць рознымі відамі каштоўных папер. Звычайна, няма абавязку гандляваць каштоўнымі паперамі непасрэдна на біржы. Можна рабіць гэта ў абход, тады гэтае пагадненне завецца пазабіржавым.

Задачы фондавай біржы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Падаванне цэнтралізаванага месца, дзе можа адбывацца як продаж каштоўных папер іх першым уладальнікам, так і іх перапродаж другі раз;
  2. Выяўленне раўнаважкага біржавога кошту;
  3. Акумуляванне часова свабодных грашовых сродкаў і спрыянне перадачы права ўласнасці;
  4. Забеспячэнне галоснасці, адкрытасці біржавога гандлю;
  5. Забеспячэнне арбітражу;
  6. Забеспячэнне гарантый выканання пагадненняў, заключаных у біржавой зале;
  7. Распрацоўка этычных стандартаў, кодэкса паводзін удзельнікаў біржавога гандлю.

Фондавыя біржы ў ЗША[правіць | правіць зыходнік]

Найбольшае распаўсюджванне фондавыя біржы атрымалі ў ЗША. Найбуйнейшымі з іх з'яўляюцца:

  • NYSE (Нью-Ёркская фондавая біржа)
  • NASDAQ (Нацыянальная электронная фондавая біржа ЗША)
  • CME (Чыкагская таварная біржа)
  • NYMEX (Нью-Ёркская таварная біржа)
  • GLOBEX (Глабальная электронная гандлёвая платформа)

Фондавыя біржы ў Еўропе[правіць | правіць зыходнік]

У Еўропе размешчаны 68 дзеючых фондавых біржаў. 8 з іх уваходзяц у склад амерыканскай групы NASDAQ OMX Group, 5 - у склад Euronext.