Франц Юльевіч Левінсон-Лесінг
Франц Юльевіч Левінсон-Лесінг | |
---|---|
ням.: Franz Loewinson-Lessing | |
Дата нараджэння | 25 лютага (9 сакавіка) 1861 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 кастрычніка 1939[1] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | геолаг, мінералог, выкладчык універсітэта, глебазнавец, дэкан |
Навуковая сфера | петраграфія, геалогія[3], глебазнаўства, мінералогія[3], петралогія[3], крышталяграфія[3] і pedology[d][3] |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Аляксандр Аляксандравіч Інастранцаў[d] |
Вядомыя вучні | Leonid Spendiarjan[d], Dmitrii S. Korzhinskii[d], Dmitry Belyankin[d] і Pjotr Ivanovitsj Lebedev[d] |
Член у |
|
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Франц Юльевіч Левінсон-Лесінг (1861—1939) — рускі і савецкі вучоны-геолаг, петрограф і арганізатар навукі, акадэмік АН СССР (1925). Заслужаны дзеяч навукі Армянскай ССР.
У 1885—1887 гадах займаўся даследаваннем геалогіі і петраграфіі у Аланецкай губерні. У 1886 годзе заняў пасаду кансерватара геалагічнага кабінета Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта.
Удзельнічаў у Ніжагародскай і Палтаўскай комплексных экспедыцыях В. В. Дакучаева (Дакучаеўская школа глебазнаўства).
Быў абавязковым удзельнікам сесій Міжнароднага геалагічнага кангрэса (МГК), выступаў з дакладамі і ініцыятывай аб’яднання навукоўцаў розных краін у галіне вывучэння складу горных парод. На 8-й сесіі МГК (Парыж, 1900) было прынята рашэнне выдаць у працах Кангрэса Петраграфічны слоўнік, складзены Ф. Ю. Левінсон-Лесінгам.
У 1919 годзе абраны петрографам Геалагічнага камітэта.
У 1919—1923 гадах — Старшыня аддзялення геалогіі, мінералогіі і аграноміі Петраградскага ўніверсітэта.
Зноскі
- ↑ Левинсон-Лессинг Франц Юльевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б Левинсон-Лессинг Франц Юльевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б в г д Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1
- Нарадзіліся 9 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1861 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 25 кастрычніка
- Памерлі ў 1939 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Літаратарскіх мастках
- Выкладчыкі Тартускага ўніверсітэта
- Выпускнікі СПбДУ
- Выпускнікі Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
- Члены РАН
- Члены АН СССР
- Заслужаныя дзеячы навукі Армянскай ССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта