Французскі ўніверсітэт
Французскі ўніверсітэт | |
---|---|
фр.: Université de France | |
Арыгінальная назва | фр.: Université de France |
Заснаваны | 1808 |
Год закрыцця | 1896 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Францыя |
Французскі ўніверсітэт (фр.: Université de France) — французская дзяржаўная цэнтралізаваная вышэйшая навучальная ўстанова з функцыямі органа выканаўчай улады ў галіне адукацыі, якая існавала ў Францыі ў 1808—1896 гадах і якой былі нададзены паўнамоцтвы па кіраванню не толькі асобнымі (раней незалежнымі) універсітэтамі, але і пачатковымі і сярэднімі ўстановамі адукацыі.
Універсітэт быў заснаваны імператарам Напалеонам I як Імператарскі ўніверсітэт (фр.: l'Université impériale). Установа была створана законам ад 10 мая 1806 года і дэкрэтам ад 17 сакавіка 1808 года. Былыя самастойныя ўніверсітэты з гэтага часу былі вядомыя як «акадэміі», але кожная ўстанова па-ранейшаму захоўвала пасаду рэктара і сваю ўніверсітэцкую раду. Універсітэт сімвалізаваў цэнтралізаваную дзяржаўную свецкую адукацыю ў супрацьлегласць адукацыі прыватнай, у большасці сваёй каталіцкай. Пасля Рэстаўрацыі Бурбонаў у Францыі назва ўстановы была зменена на Французскі ўніверсітэт (фр.: Université de France). У 1896 годзе ўніверсітэт спыніў сваё існаванне, а яго функцыі часткова перайшлі Міністэрству адукацыі Францыі, але са значна большай незалежнасцю асобных універсітэтаў.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх