Садавіна
Выгляд
(Пасля перасылкі з Фрукт)
Садавіна — кулінарнае паняцце — сакавіты, звычайна ядомы, плод дрэва або хмызняку. Разнавіднасцю садавіны з’яўляюцца таксама некаторыя ягады.
Садавіной звычайна завуць кожны плод, які складаецца з мякаці і насення і ўтварыўся з завязі кветкі. Гародніна ж — плады травяністых раслін, якія маюць мяккія, непакрытыя драўнянай карой сцёблы.
На думку батанікаў, кожны плод, разам з насеннем, — садавіна. Іх можна падзяліць на тры віды:
- Плод з сакавітай мякаці з насеннем (цытрусавыя, дыні, ягады, яблыкі);
- Плод з сакавітай мякаці з адной буйной цэнтральнай косткай (чарэшня, сліва, персік).
- Сухі плод (арэхі, бабы, гарох)
Садавіна з’яўляецца важным складнікам ежы чалавека і многіх жывёл.