Перайсці да зместу

Фрэнсіс Лабак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрэнсіс Лабак
6-ы Lieutenant Governor of Texas[d]
1857 — 1859
Папярэднік Hardin Richard Runnels[d]
Пераемнік Edward Clark[d]
9-ы губернатар Тэхаса[d]
7 лістапада 1861 — 5 лістапада 1863
Папярэднік Edward Clark[d]
Пераемнік Pendleton Murrah[d]

Нараджэнне 16 кастрычніка 1815(1815-10-16)[1][2]
Смерць 22 чэрвеня 1905(1905-06-22)[1][2] (89 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Армія Канфедэратыўных Штатаў Амерыкі
Званне палкоўнік

Фрэнсіс Лабак (англ.: Francis Lubbock; 16 кастрычніка 1815, Б’юфарт, Паўднёвая Караліна — 22 чэрвеня 1905, Осцін, Тэхас) — 9-ы губернатар Тэхаса, 6-ы віцэ-губернатар Тэхаса, член дэмакратычнай партыі.

Фрэнсіс Лабак нарадзіўся 16 кастрычніка 1815 года ў горадзе Б’юфарт у Паўднёвай Караліне. У 1836 годзе ён пераехаў у Тэхас. Калі Тэхас быў у статусе рэспублікі, Лабак займаў пасаду кантралёра бюджэту Тэхаса. У 1857 годзе ён быў абраны віцэ-губернатарам Тэхаса ад дэмакратычнай партыі. У 1859 годзе яму не ўдалося пераабрацца. У 1861 годзе, пасля сэцэсіі Канфедэратыўных штатаў, Лабак выйграў губернатарскія выбары. Ён актыўна падтрымліваў прызыў прыдатных да ваеннай службы грамадзян у войска КША. У 1863 годзе, з заканчэннем губернатарскіх паўнамоцтваў, Лабак у рангу падпалкоўніка пайшоў пад камандаванне генерала Джона Магрудэра. У 1864 годзе ён быў прызначаны ад’ютантам Джэферсана Дэвіса. Пасля паражэння канфедэратаў Лабак і Дэвіс паспрабавалі ўцячы з Рычманда, але былі злоўлены ў Джорджыі. Лабак на 8 месяцаў быў заключаны ў форт Дэлавэр. З 1878 па 1891 год ён займаў пасаду скарбніка штата Тэхас. 22 чэрвеня 1905 года ва ўзросце 89 гадоў Лабак памёр.

Зноскі

  1. а б Francis Lubbock // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Francis Richard Lubbock // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Find a Grave — 1996. Праверана 11 чэрвеня 2024.