Фёдар Спірыдонавіч Кузняцоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Спірыдонавіч Кузняцоў
Дата нараджэння 2 (15) верасня 1913
Месца нараджэння
Дата смерці невядома

Фёдар Спірыдонавіч Кузняцоў (нар. 2 (15) верасня 1913, станіца Чарназём, Велікалуцкі павет, Пскоўская губерня, сучасная Цвярская вобласць) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага падполля і партызанскага руху ў Мінскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1940 начальнік паравознага дэпо станцыі Мінск. З ліпеня 1941 арганізатар і кіраўнік падпольнай арганізацыі на Мінскім чыгуначным вузле. З красавіка 1942 у партызанах — намеснік камандзіра роты, камісар атрада «Мсцівец», у кастрычніку 1943 — лютым 1944 камісар брыгады «Народныя мсціўцы» імя В. Т. Варанянскага. Пасля вайны на адміністрацыйнай рабоце ў Мінскім аддзяленні Беларускай чыгункі. Аўтар успамінаў «Чыгуначнікі Мінска ў барацьбе супраць фашысцкіх акупантаў» у зборніку «З гісторыі партызанскага руху Ў Беларусі (1941—1944)» (1961).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]