Партызанская брыгада «Народныя мсціўцы» імя В. Т. Варанянскага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партызанская брыгада «Народныя мсціўцы» імя В. Т. Варанянскага
Гады існавання 1942—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Партызанскае злучэнне Барысаўска-Бягомльскай зоны
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 1475 партызан (1.7.1944)
Дыслакацыя Лагойскі і Плешчаніцкі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

Партызанская брыгада «Народныя мсціўцы» імя В. Т. Варанянскагапартызанская брыгада, створаная ў верасні 1942 года на базе атрадаў «Мсцівец» (арганізаваны ў лютым 1942 года) і «Барацьба» (арганізаваны ў верасні 1941 года). Да 1 чэрвеня 1943 года мела назву Партызанская брыгада «Дзядзькі Васі», у студзені 1944 года брыгадзе было прысвоена імя В. Т. Варанянскага. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Лагойскага і Плешчаніцкага раёнаў. 1 ліпеня 1944 года брыгада (1475 партызан, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады Г. Ф. Пакроўскаму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

  • атрад «Мсцівец»;
  • атрад «Барацьба»;
  • атрад імя Катоўскага;
  • атрад імя Суворава;
  • атрад імя Панамарэнкі.

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзіры[правіць | правіць зыходнік]

Камісары[правіць | правіць зыходнік]

  • Л. С. Лапін;
  • М. Х. Краснёнкаў (выконваў абавязкі);
  • В. В. Сямёнаў;
  • Ф. С. Кузняцоў;
  • М. І. Перапечка.

Начальнікі штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • П. А. Сярогін;
  • Дз. І. Копанеў;
  • В. І. Яськоў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Баявыя аперацыі праводзілі на камунікацыях МінскВільнюс, МаладзечнаПолацк, Мінск — Лепель і іншых. Падарвалі больш за 3 000 рэек, 148 мастоў на шашы і 3 на чыгунцы. Нападалі на гарнізоны ў Мядзелі, Плешчаніцах, Ільі, у вёсках Альковічы, Касцяневічы, на чыгуначнай станцыі Куранец і інш. У ліпені 1942 года атрады «Мсцівец», «Барацьба», «Мясцовыя» і іншыя разбілі нямецкі батальён каля вёскі Валенцінова. У маі—чэрвені 1943 года партызаны брыгады вялі баі супраць карнікаў, якія праводзілі аперацыю «Котбус». Разам з часцямі Чырвонай Арміі 30 чэрвеня 1944 года разбілі нямецкі батальён. Удзельнічалі ў вызваленні Вілейкі, Маладзечна, Смаргоні, ліквідацыі нямецкіх падраздзяленняў (да 10 ліпеня 1944 года).

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1971 годзе ў вёсцы Хадакі Лагойскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік, у Смаргоні — мемарыяльная дошка.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]