Фёдар Яфімавіч Буслаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Яфімавіч Буслаў
Дэпутат Першай Думы, 1906 г.
Дэпутат Першай Думы, 1906 г.
Дата нараджэння 1875
Месца нараджэння
Дата смерці 1921
Грамадзянства  Расійская імперыя
Партыя Працоўная група
Род дзейнасці чыгуначны службовец, дэпутат Дзяржаўнай думы I склікання
Аўтограф Аўтограф

Фёдар Яфімавіч Буслаў (1875, Быхаўскі павет — 1921[1]) — дэпутат 1-й Дзяржаўнай думы (1906 г.) ад сялян Магілёўскай губерні.

Скончыў Гомельскае тэхнічнае вучылішча. Адзін з актывістаў Усерасійскага чыгуначнага саюза. У Думе ўваходзіў у «Працоўную групу», быў членам яе Часовага камітэта. Адстойваў інтарэсы працоўных сялян. Падпісаў аграрны праект «Трудавой групы» («праект 104-х»), які прадугледжваў ліквідацыю памешчыцкага землеўладання. Падтрымліваў пастаянныя сувязі з выбаршчыкамі — сялянамі Быхаўскага павета, на аснове іх наказаў і скаргаў рабіў у Думе запыты. Выступаў з артыкуламі ў газеце «Могилевский голос». Далейшы лёс невядомы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Марцюхова, М. А. Буслаў Фёдар Яфімавіч / М. А. Марцюхова // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беліцк — Гімн / БелЭн; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с.: іл. — С. 140. — ISBN 5-85700-142-0.