Хайгейт
Выгляд
Хайгейт (Highgate) — вёска на поўначы Вялікага Лондана, аддзеленая ад цэнтра горада лесапаркавай паласой Хэмпстэд-Хіт. Мясцовасць тут пагорыстая, вышынёй да 131 метра. Адміністрацыйна падзелена паміж гарадскімі акругамі Камдэн (паўднёвы захад), Ізлінгтан (паўднёвы ўсход) і Харынгей (поўнач). У XIX стагоддзі сюды хадзіў першы ў Еўропе трамвай на ліннай цязе. Шырока вядомы Хайгейцкая школа (дзе выкладаў Томас Эліят) і Хайгейцкія могілкі (дзе пахаваны Карл Маркс і Майкл Фарадэй). Паэт Сэмюэл Колрыдж правёў у Хайгейце апошнія 17 гадоў свайго жыцця.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хайгейт
- Сайт Хайгейцкіх могілак Архівавана 16 чэрвеня 2006. (недаступная спасылка)