Хальмахера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хальмахера
індан. Pulau Halmahera
Характарыстыкі
Плошча17 780 км²
Найвышэйшы пункт1 635 м
Насельніцтва449 938 чал. (2010)
Шчыльнасць насельніцтва25,31 чал./км²
Размяшчэнне
0°35′55,48″ пн. ш. 127°51′48,47″ у. д.HGЯO
АрхіпелагМалайскі архіпелаг
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Хальмахера (Інданезія)
Хальмахера
Хальмахера
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хальмахе́ра (індан.: Pulau Halmahera), Джайлолавостраў у складзе Малайскага архіпелага, буйнейшы з Малукскіх астравоў. Належыць Інданезіі.

Плошча вострава 17780 км². Берагавая лінія складанай формы. 4 паўастравы раздзяляюцца залівамі і веерападобна расходзяцца ад цэнтра вострава. Паверхня гарыстая. Найбольшая вышыня — дзеючы вулкан Гамкунора. Клімат экватарыяльны. Тэмпература паветра на ўзбярэжжы 25—28 °С. За год выпадае 2000—3000 мм ападкаў. На востраве вечназялёныя трапічныя лясы.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Земляробства, экспарт вострых прыпраў, драўніны. Плантацыі какосавай пальмы. На востраве порт Джайлола.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 534. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]