Хваляванні ў Каўтакейна
Саамскі бунт у Каўтакейна - выступленне групы саамаў супраць прадстаўнікоў нарвежскіх улад якое адбылося ў горадзе Каўтакейна на поўначы Нарвегіі. Гэта рэдкі выпадак пратэста супраць эксплуатарскай палітыкі ўрада Нарвегіі з боку саамаў і адзіная вядомая па дакументам канфрантацыя між саамамі і нарвежцамі, якая прывяла да чалавечых ахвяр.
Перадумовы
[правіць | правіць зыходнік]У сярэдзіне XIX стагоддзя сярод саамаў атрымала распаўсюджванне рэлігійнае вучэнне лестадзіянства, якое патрабавала духоўна чыстага склада жыцця і ўстымання ад алкаголя. Рух стаў больш ваяўнічым, калі яго паслядоўнікі, якія называліся лестадзіянцамі, выявілі, што дзяржаўную манаполіь на алкаголь падтрымлівае Царква Нарвегіі.
Лестадзіянцы сфарміравалі свае ўластныя абшчыны, незалежныя ад дзяржаўнай царквы. Іх сабранні праходзілі, лічачы паводле дакументаў, вельмі эмацыянальна. прапаведнікі рабілі націск на пачуцці вернікаў. аўтарытэт асобных прапаведнікаў быў вышэй, чым у прадстаўнікоўдзяржаўнай царквы; апошнія абвінавачвалі лесдадзіянцаў у сабатажы багаслужэнняў.
У той час саамы былі значна бяднейшымі, чым нарвежскія пасяленцы, калі вымяраць багацце ў аленях ці ў іншай скаціне. Фактычна яны займалі больш нізкі ўзровень ў сацыяльнай іерархіі, чым нарвежцы. асаблівую нянавісць у саамаў выклікаў мясцовы гандляр алкаголям. Яго абвінавачвалі ў пастаянным падмане і ў эксплуатацыі пакупнікоў-саамаў, многія з якіх былі схільны да алкагалізма.
Алкагалізм атрымаў шырокае распўсюдванне сярод каранных народаў Поўначы. У той час ён быў вельмі разрушальнай з'явай для саамаў і іх культуры. Лестадзіянцы былі супраць продажу і ўжывання спіртных напояў. Але пропаведзь па-за дзяржаўнай царквы - і юрыдычна, і духоўна - была незаконнай у той час. Такім чынам, саамы знаходзіліся ў канфлікце не толькі з мясцовым святаром і гандляром, але і з нарвежскім заканадаўствам.
Бунт
[правіць | правіць зыходнік]Паўстанцы забілі мясцовага гандляра алкаголем і мясовага чыноўніка, збілі іх слуг і вясковага святара і спалілі дом купца. Зачыншчыкі хвалявання былі пазней схоплены іншымі саамамі, якія забілі дваіх з іх падчас захопу.
Усе мужчыны, якія былі арыштаваны за ўдзел у паўстанні, - за выключэннем двух лідараў, Аслака Хетты і Монса Сомбі (якім былі адрублены галовы ў Алце), апынуліся ў крэпасці Акерсхус у Осла. Жанчыны, у тым ліку Эллен Якабсдаттэр Хетта, знаходзіліся ў зняволенні ў Тронхейме.
Шмат хто з паўстанцаў загінулі на працягу некалкііх гадоў у знявольванні. Сярот тых хто выжыў быў Ларс Хетта, якому было 18 гадоў на момант пачатка зняволяння ў турме. Яму далі час і сродкі ў турме, каб ажыццявіць першы пераклад Бібліі на саамскую мову.
Вынікі
[правіць | правіць зыходнік]Паўстанне не было прамым водгукам на гвалтоўную асіміляцыю ў межах палітыкі нарвегізацыі, якая пазней стала афіцыйнай палітыкай урада, але паўстанне 1852 года паўплывала на выбар, зроблены навастворанай нарвежскай дзяржавай, калі гэтая палітыка была рэалізавана. Нарвегія ў той час ужо прыкладала дастаткова намаганняў, каб асіміляваць саамаў у этнічных нарвежцаў, у той час, як самі нарвежцы адначасова з гэтым спрабавалі ўявіць сваю ідэнтычнасць асобна ад датчан і шведаў.
Нарвегізацыя значна ўзмацнілася пасля скасавання Шведска-Нарвежскай уніі ў 1905 годзе. Яна працягвалася да спораў у Альце ў пачатку 1980-ых гадоў і была поўнасцю спынена да лета 2001 года.
У мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]Падзеям 1852 года прысвечаны нарвежскі мастацкі фільм "Паўстанне ў Каўтакейна", які быў зняты ў 2008 годзе. Таксама яны складаюць частку сюжэтнай ліні рамана Ханнэ Эрствік "Пастарша" (нарв.: Presten).