Хвітсерк
Хвітсерк | |
---|---|
Нараджэнне | VIII стагоддзе |
Бацька | Рагнар Лодбрак |
Маці | Аслаўг |
Хвітсерк (стар.-сканд.: Hvítserkr ад hvítr — белы і serkr — кашуля, сарочка; (лац.: Withsercus) — кіраўнік (намеснік Рагнара Лодбрака) «Гелеспонта» або «Усходняга Каралеўства» (Austrriki)[1], згадваецца ў сагах і творах сярэднявечных скандынаўскіх гісторыкаў. Сын Рагнара ад трэцяй жонкі Аслаўг.
Паводле Саксонскай Граматыкі пасля перамогі над конунгам Дзіем і яго сынамі, Рагнар прызначыў Хвітсерка правіць Гелеспонтам, а сам вярнуўся ў Данію і цягам пяці гадоў ваяваў у розных землях. У гэты час Дакса, сын Дзія, беспаспяхова ваяваў з Хвітсеркам, хітрасцю захапіў яго ў палон. Згодна з Саксонам палонны Хвітсерк сам пажадаў памерці, нягледзячы на прапановы Дакса пакінуць яму жыццё, ажаніцца з дачкой Дакса і атрымаць полцарства ў пасаг. Хвітсерк адхіліў прапановы Дакса і пажадаў, каб яго звязалі і спалілі з яго баявымі сябрамі, што і было выканана. Гібель Хвітсерка скандынаўскія крыніцы датуюць прыкладна 840 годам.
Па іншай версіі Хвітсерк падчас вайны з «гунамі» быў узяты ў палон, і цар гунаў спаліў яго на вогнішчы, складзеным з галоў забітых ім воінаў[2]. Гэтая версія ўзыходзіць да Сагі пра Рагнара Лодбрака і яго сыноў (гл. 18)[1].
Таксама ў сазе пра Стурлаўга згадваецца нейкі Хвітсерк Гардарыкі, які ваяваў супраць войскаў Стурлаўга. Няясна які статус гэтага Хвітсерка ў Гардарыке і ці мае ён якое-небудзь дачыненне да легендарнага сына Рагнара. У гэтым варыянце Хвітсерк выступае на баку конунга Інгвара (кіраўнік Альдэйг’юбарга), а пасля гібелі конунга «са шматлікімі сваімі людзьмі выратаваўся ўцёкамі» і больш не згадваецца[3].
У кіно
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Ragnars saga loðbrókar ok sona hans (на др.-исл.)
- ↑ Далин Олоф. История Шведского государства. Часть 1. Кн. 2. — Спб., 1805. — С. 653—658.
- ↑ Сага о Стурлауге Трудолюбивом Ингольвссоне . Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2019. Праверана 5 студзеня 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Далин Олоф. История Шведского государства. Часть 1. Кн. 2. — Спб., 1805. — С. 603, 632, 634, 653—658
- Прядь о сыновьях Рагнара.
- Саксон Грамматик. Деяния данов. Книга IX, 9.4.17, 9.4.21, 9.4.29, 9.4.30.